«(Не) мінскія гісторыі» ў музеі Багдановіча — 13 верасня

Кожны год у верасні святкуецца Дзень горада: Мінску сёлета — 952! Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе незвычайна правесці 13 верасня і адзначыць гэтае свята.

13.09__ne__minskija_historyi__2_.jpg

Для Максіма Багдановіча Мінск быў родным горадам, бо ён у ім нарадзіўся, і адначасова невядомым, бо паэт жыў у цяперашняй сталіцы зусім непрацяглы час.

“(Не) мінскія гісторыі” — гэта паэтычна-музычная імпрэза, дзе выступоўцы не толькі падзеляцца сваёй творчасцю, а яшчэ распавядуць асабістыя гісторыі, звязаныя са сталіцай. “Панаехаўшыя супраць мінчукоў” — у такім фармаце пройдзе мерапрыемства: адныя паэты і музыкі раскажуць, як заваёўвалі галоўны горад краіны, іншыя — як раслі і пачыналі свой творчы шлях.

У камандзе “панаехаўшых”: паэт Віталь Рыжкоў, спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) і паэтка Юля Цімафеева. “Мінчукоў” будуць прадстаўляць паэт Антон Рудак, блюзмэн Юрась Ускоў і паэт Андрэй Адамовіч.

13.09__ne__minskija_historyi.jpg


Запрашаем 13 верасня а 19.00 у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А). Уваход на імпрэзу вольны!

Паводле прэс-службы Літаратурны музей Максіма Багдановіча