Запрашаем на сцімпанк-баль
Беларускі сцімпанк-рух аматараў эпохі Жуль Верна і віктарыянскай Англіі, механізмаў, паравых машын і дырыжабляў прапаноўвае новы фармат — сцімпанк-баль.
24 ліпеня, серада, у 20-00 запрашаем усіх ахвотных у бар “ДуДаКінг” (“Doodah King”) па адрасе вул. Берсана, 17 (недалёка ад станцыі метро пл. Леніна).
У праграме: жывая музыка (блюз-рок), танцавальны майстар-клас, інтэрактыўныя гульні, сюрпрызы ад арганізатараў. Касцюмы "бальнага" тыпу або сцімпанк-стыль будуць дарэчы.
Інфалінія, эгістрацыя і папярэдні продаж квіткоў па тэлефоне (029) 666 64 72.
Кошт квітка — 85 тысяч.
Далучайцеся да падзеі ў сацыяльных сетках
http://vk.com/steampunk_bal_24_07_2013
https://www.facebook.com/events/474285509332626/
наведвайце новы сайт сцімпанкераў Беларусі http://steampunker.by/.