Запрашаем на культдыскусію
Публічная дыскусія на тэму "25 гадоў незалежнасці постсавецкіх дзяржаў: Культура і нацыянальная ідэнтычнасць ва Украіне, Малдове, Грузіі і Беларусі" адбудзецца ў Гомелі 24 мая.
Чвэрць
стагоддзя таму спыніў сваё існаванне СССР. Рэспублікі, што атрымалі
незалежнасць, апынуліся перад неабходнасцю выбару ўласнага шляху развіцця.
Большасці прыйшлося не толькі выбудоўваць наноў эканоміку і сацыяльную сферу,
але таксама і культурную палітыку.
На гэтым шляху постсавецкія дзяржавы сутыкнуліся з мноствам праблем, такімі як савецкая спадчына, неабходнасць фармаваць нацыянальную ідэнтычнасць, адсутнасць выразных каштоўнасных грамадскіх арыенціраў.
Па сканчэнні 25 гадоў пытанне аб вырашэнні гэтых праблем застаецца адкрытым, як і многія іншыя пытанні:
• Як фармавалася нацыянальная ідэнтычнасць (і ці сфармавалася?) за апошнія 25 гадоў?
• Ці змянілася каштоўнасная арыентацыя грамадства?
• Якія рэформы ў сферы культуры былі рэалізаваны за гады незалежнасці?
• Якая культурная палітыка праводзіцца ў краінах?
Да гэтых і іншых пытаннях звернуцца ўдзельнікі адкрытай дыскусіі "Ліберальнага клуба», якая адбудзецца ў межах міжнароднага праекта "Еўропа ў сакваяжы". У якасці спікераў у дыскусіі прымуць удзел:
Аляксандр Філіпаў — кандыдат палітычных навук, дэкан факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ь);
Гіоргі Канашвілі — магістр палітычных навук, выканаўчы дырэктар арганізацыі "Каўказскі дом" (Тбілісі, Грузія);
Максім Калеснікаў — эксперт Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў (Кіеў, Украіна);
Яўген Лажынскі — даследчык Універсітэта Дуйсбургу-Эсэн, (Эсэн, Германія);
Міхаіл Пашковіч — эксперт у сферы публічнай палітыкі і экалогіі Агенцтва «Молдсілва» (Кішынёў, Малдова).
Мадэратар: Антон Болточка — аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, эксперт "Ліберальнага клуба" (Мінск, Беларусь).
Дзе: канферэнц-зала гатэля "Амакс" (Гомель, вул. Кісялёва, 6)
Калі: 24 траўня а 18:00
Уваход вольны!
Падзея ў сацсетках: Гомель;
https://www.facebook.com/events/132764063802913/