Калядкі Паспяшальскіх у Архікафедральным саборы — унікальная музычная з’ява
Пасольства Польшчы на Беларусі сардэчна запрашае на сумеснае калядаванне з сям’ёй Паспяшальскіх 15 студзеня 2016 года ў 19.30 у Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.
Два пакаленні музыкантаў удзельнічаюць у аркестры, які складаецца з 14 чалавек з аднолькавым прозвішчам.
Калі на пачатку 90-х гадоў яны запісалі дыск з калядкамі, часткі сённяшняга складу яшчэ нават не было на свеце. Сёння Паспяшальскія таксама іграюць з дзецьмі, але колішнія хлопчыкі — гэта ўжо прафесіянальныя музыканты, якія супрацоўнічаюць з выдатнымі артыстамі, як Міхал Урбаняк, Voo Voo, 2TM, 23, Zakopower, Arka Noego, New Life M, Raz Dwa Trzy, Адам Струг, Daga Dana, Трыа Януша Прусіноўскага, Войцех Мазалеўскі і інш.
Калядкі Паспяшальскіх — гэта ўнікальная музычная з’ява!
Гэта вялікая, вельмі таленавітая сям’я музыкантаў падрыхтавала для Вас самыя прыгожыя калядкі і пастаралі ў аўтарскай апрацоўцы — ад вышуканых класічных версій праз фолк-версіі па неверагодныя джазавыя і рок-аранжыроўкі.
Арыгінальная аранжыроўка прычынілася да таго, што канцэрты Паспяшальскіх шмат разоў запісваліся для польскага тэлебачання, а іх калядкі пастаянна прысутнічаюць у рэпертуары польскага радыё.
Канцэрты на Беларусі — частка міжнароднай канцэртнай трасы гурта.
Уваход вольны!
Паводле прэс-слуужбы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску