Польшча. Вялікі аркестр грае 24-ты раз

Сёлета збіраюцца сродкі на набыццё апаратуры для лячэння дзяцей і пажылых людзей.



59f5f770_c884_428509.jpg

Па ўсёй Польшчы валанцёры збіраюць ахвяраванні ў рамках мерапрыемства, якое называецца Вялікі аркестр святочнай дапамогі. Сёлета збіраюцца сродкі на набыццё апаратуры для лячэння дзяцей і ў медцэнтры, дзе лечаць пажылых людзей.

Акцыя праходзіць ужо 24-ты раз. За гэтыя гады ўдалося закупіць 35 тысяч штук апаратуры. Ініцыятар і кіраўнік мерапрыемства Ежы Оўсяк адзначыў, што цяпер аркестр ужо мяняе старыя інкубатары для дзяцей у педыятрычных аддзяленнях, якія былі купленыя 20 гадоў таму.

Збор грошай праходзіць галоўным чынам на вуліцах польскіх гарадоў. Таксама адбываюцца аўкцыёны залатых сэрцайкаў. У інтэрнэце вялікім зацікаўленнем карыстаўся аўкцыён, на якім можна было атрымаць магчымасць трэніроўкі з нацыянальнай польскай зборнай па футболе.

У гэтым годзе паявілася іншая навінка — валанцёры выйшлі збіраць грошы з банкаўскімі тэрміналамі. Так што жадаючыя могуць ахвяраваць не толькі наяўныя, але таксама зрабіць грашовы перавод банкаўскай карткай.

www.radyjo.net