Беларус выдаткоўвае ў Польшчы на 68% больш, чым немец

У трэцім квартале мінулага года мяжу Польшчы перакрочыла 44,1 млн іншаземцаў. За перыяд ад ліпеня да верасня яны выдаткавалі 10,5 млрд злотых. Гэта на 0,7% больш, чым у аналагічны перыяд пазамінулага года.



83632016_8a44_1_.jpg

Беларусы выдаткавалі ў польскіх крамах і рэстаранах амаль на 20% менш, чым годам раней. Выданне тлумачыць, што гэта наступства збяднення суседзяў пасля змены курсу рубля. Колькасць беларусаў, якія прыехалі летась у Польшчу, зменшылася на 10%. Але тыя, хто прыехаў, выдаткавалі ў пераліку на адну асобу больш, чым іншыя замежнікі.

Агулам выдаткі аднаго прыезджага з Беларусі за трэці квартал 2015 года склалі 769 злотых. Гэта ажно на 68% больш, чым выдаткі аднаго немца ў Польшчы.

Беларусы найчасцей куплялі нехарчовыя тавары. На прадукты харчавання і безалкагольныя напоі яны выдаткавалі 11%, 6% — на іншыя мэты, пераважна на паслугі. Самай вялікай папулярнасцю сярод беларусаў карысталіся будматэрыялы для рамонту кватэры, бытавая тэхніка і запчасткі для аўтамабіляў.

Калі дынаміка першых трох кварталаў 2015 году захаваецца і ў чацвёртым, то за ўвесь год іншаземцы пакінулі ў Польшчы больш за 36 млрд. злотых.

www.radyjo.net