У падзеі прынялі ўдзел паэты Ірына Зорко, Юра Корзун, Павел Дарохін, Ганна Комар, Мікіта Найдзенаў, музыныя гурты «Судороги Степана» і «Лепшы Квас», а таксама творчае аб'яднанне ўраўнаважаных людзей «Няхай».
Па словах арганітара імпрэзаў Алеся Снега, за цэлы год, а гэта больш за 10 вечароў, удзельнікі і госці «Art Jam» натхняліся, развіваліся, стваралі нечаканыя дуэты і рабілі цікавыя творчыя эксперыменты. За гэты час у мерапрыемства з'явілася свая публіка і выступоўцы.
Серыя вечароў працягнецца і далей. Магчыма кожны «Арт джэм» будзе мець свае асаблівасці і новых удзельнікаў і выканаўцаў.
Наступны сустрэча пройдзе 14 красавіка і адбудзецца ў фармаце «cover evening». У яе межах прагучаць кавер-версіі ў выкананні музыкаў і неаўтарскія вершы ад выступоўцаў.