«Можа выклікаць напружанасць у грамадстве». Праваабаронцу з Брэста папярэдзілі за інтэрв'ю «Deutsche Welle»
Брэсцкага праваабаронцу Рамана Кісляка афіцыйна папярэдзілі
за інтэрв'ю «Deutsche Welle». Як паведамляе «Белсат», 22
красавіка яго выклікалі ў пракуратуру. Там лічаць, што словы Кісляка, сказаныя
ў інтэрвʼю, могуць прывесці «да напружанасці ў грамадстве», а таксама
выклікаць акцыі пратэсту. Але якія словы, удакладняць не сталі.