Брэсцкае экалагічна-праваабарончае грамадскае аб’яднанне спрабуе паўторна зарэгістравацца
Паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання збіраюцца ў Брэсце актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

«Пасля адмовы не забаронена паўторна звяртацца і адстойваць свае правы на экалогію», — адзначыў ён:
— Зноў трэба правесці ўстаноўчы сход, павінна прысутнічаць не менш за 10 чалавек. Мы маем права падаць паўторна на рэгістрацыю і гэтым маем намер скарыстацца ў бліжэйшы час. Гэта дасць магчымасць дзейнічаць нашаму экалагічнаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню і больш эфектыўна прыходзіць да чыноўнікаў і прадстаўляцца грамадскасцю, а не проста актывістамі.
Як дадае Раман Кісляк, гэта дасць магчымасць стварыць шырокае, масавае грамадскае аб’яднанне, каб усе маглі далучацца да яго, і мы б паказалі, як нас шмат у Брэсце.
Паводле Радыё Рацыя