
«Я лічу гэта поўным бязмежжам, — кажа Раман Кісляк. —
Атрымліваецца, зараз нават нельга абмеркаваць ніякія праблемы, якія ёсць у
грамадстве».
Ён збіраецца абскарджваць афіцыйнае папярэджанне.
Гэта не адзіны такі выпадак у Беларусі ў апошнія месяцы. Нядаўна ў Гродне пракуратура папярэдзіла журналіста Анджэя Пісальніка за яго выказванні на польскім радыё пра сітуацыю ў Беларусі. А галоўны рэдактар баранавіцкага выдання «Intex-press» Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне ад пракуратуры за інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай. Яму нават пагражаюць крымінальнай адказнасцю.
Паводле «Еўрарадыё».