Што вядома пра беларуса, якога затрымалі на акцыі пратэсту ў Тбілісі?

Проста зараз Яўген Муравіцкі знаходзіцца ў СІЗА за 109 кіламетраў ад Тбілісі, перадае «Позірк».

Тбілісі. Паліцэйскі кардон на шляху пратэстоўцаў. Getty Images

Тбілісі. Паліцэйскі кардон на шляху пратэстоўцаў. Getty Images

Інфармацыя грузінскага праўрадавага тэлеканала "Імедзі" аб затрыманні на акцыі пратэсту ў Тбілісі грамадзяніна Беларусі Яўгена Муравіцкага пацверджаная, паведаміў "Плзірку" праваабаронца Раман Кісляк.

Да суда Муравіцкі, якому ў чэрвені споўнілася 25 гадоў, знаходзіцца ў СІЗА горада Сігнахі (вядомы турыстычны цэнтр) за 109 км ад сталіцы.

"Як бы таму, што месцы зняволення ў Тбілісі перапоўнены", — сказаў Кісляк, які пражывае ў Грузіі і дамагаецца права на прытулак.

Даставіць у суд, паводле яго слоў, затрыманага абавязаны на працягу 48 гадзін з моманту затрымання.

Глядзіце таксама

Грузінская апазіцыя аспрэчвае афіцыйныя вынікі кастрычніцкіх парламенцкіх выбараў, паводле якіх больш за палову месцаў ізноў атрымала кіруючая партыя “Грузінская мара” прарасійскага мільярдэра Бідзіны Іванішвілі.

Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай 28 лістапада пасля заявы прэм'ер-міністра (апазіцыя называе яго "так званым") Іраклія Кабахідзэ аб замарожванні да 2028 года перамоваў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз і адмове ад любых бюджэтных грантаў з боку ЕС.

28 і 29 лістапада ў Тбілісі ў выніку сутыкненняў, паводле звестак МУС, было затрымана 150 чалавек (43 і 107 адпаведна). Муравіцкага затрымалі ў другі дзень нараўне з 8 грамадзянамі Расіі і адным амерыканцам.

Глядзіце таксама

Мясцовыя праваабаронцы, апазіцыйныя журналісты і палітыкі ацанілі дзеянні паліцыі як неадэкватныя, асабліва 29 лістапада: на відэакадрах бачна, як сілавікі збіваюць людзей, якія ляжаць; акрамя таго, пацярпелі прадстаўнікі СМІ.

30 лістапада на вуліцах Тбілісі і іншых гарадоў прайшлі самыя масавыя акцыі непадпарадкавання, якія падтрымлівае прэзідэнт Саламе Зурабішвілі, якая мае па Канстытуцыі абмежаваныя паўнамоцтвы.

Сілавікам, якія падпарадкоўваюцца ўраду, упершыню не ўдалося разагнаць пратэстоўцаў, і акцыя без перапынку працягнулася 1 снежня. Затрыманых у трэці дзень было менш  50.