Грузія падпісала дамову з КДБ Беларусі. Ці пагражае гэта беларусам, якія цяпер там?
У рамках гэтай дамовы бакі плануюць абменьвацца інфармацыяй у сферы дзяржаўнай бяспекі, аказваць аператыўнае ўзаемадзеянне па раскрыцці злачынстваў — у прыватнасці, па злачынствах супраць канстытуцыйнага ладу.

Акцыя салідарнасці ў цэнтры Тбілісі. Фота: SOVA.NEWS
Праваабаронца Раман Кісляк кажа, што гэта рамачная дамова, якія беларускія ведамствы заключаюць са многімі краінамі:
— Я не бачу падстаў для панікі, таму што ў той жа дамове ўтрымліваецца норма, якая дазваляе не выконваць запыты супрацоўніцтва ў выпадках, калі правы чалавека ставяцца пад пагрозу. Грузінскія праваабаронцы пацвердзілі, што яны не ведаюць выпадкаў, каб Грузія выдавала грамадзян Беларусі.
Я спадзяюся, што і цяпер Грузія не стане выдаваць беларусаў па сфабрыкаваных палітычных справах.
Паводле «Салідарнасці»