У Баранавічах гаспадара крамы тавараў з нацсімволікай шэсць гадзінаў дапытвалі ў КДБ

Аказалася, ён праходзіць сведкам па крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошванне.

img_3695_1200x560.jpg

Брэсцкага абласнога каардынатара руху «За Свабоду», гаспадара крамы тавараў з нацыянальнай сімволікай «Росквіт» Юрыя Казакевіча 12 жніўня шэсць гадзінаў дапытвалі ў КДБ.
Юрый Казакевіч быў выкліканы ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Баранавічах. Пасля візіту туды актывіста некалькі чалавек, адзін з якіх прад'явіў нейкае пасведчанне, павезлі ў невядомым напрамку, паведамілі БелаПАН відавочцы. Усё адбылося ў раёне абеду, каля інспекцыі засталася стаяць машына актывіста, сувязь з ім адсутнічала.
«Мяне дапытвалі шэсць гадзін у КДБ. Я праходжу сведкам па крымінальнай справе і знаходжуся пад падпіскай пра неразгалошванне», — расказаў БелаПАН Казакевіч, які быў вызвалены ўвечары. У актывіста канфіскаваны мабільны тэлефон.
Паводле www.polskieradio.pl, www.intex-press.by