Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па «беспарадках» у Брэсце
12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9–10 жніўня 2020 года.
Суддзя Святаслаў Каліна палічыў, што віна фігурантаў справы па ч. 2 арт. 293 КК даказаная, і пакараў палітвязняў наступнымі тэрмінамі:
- Антон Сотнікаў — 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі (акрамя арт. 293 яго вінавацілі яшчэ і па ч. 1 арт. 339 КК — «злоснае хуліганства»),
- Раман Гваздзёлка — 4 гады пазбаўлення волі,
- Юрый Кузміч — 4 гады пазбаўлення волі,
- Вадзім Жылінскі — 4 гады пазбаўлення волі,
- Дзяніс Жук — 4 гады пазбаўлення волі,
- Мікіта Ганчароў — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
- Дзмітрый Тур — 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі,
- Дзмітрый Князеў — 3 гады пазбаўлення волі,
- Дзмітрый Панько — 3 гады пазбаўлення волі,
- непаўнагадовы Максім Шатохін — 3 гады пазбаўлення волі.
Менавіта такія тэрміны пакарання і запрашвалі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.
Як паведамляюць відавочцы, на абвяшчэнне прысуду не пусцілі 16 чалавек.
Нагадаем, што гэты судовы працэс ішоў яшчэ з 28 траўня. Усе асуджаныя адміністрацыяй Брэсцкага СІЗА прызнаныя «схільнымі да экстрэмізму» і пастаўленыя на прафілактычны ўлік.