1012-ты дзень вайны. Новая кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Калас: «Маё пасланне дакладнае: ЕС хоча, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне»

У Херсоне расійскі дрон атакаваў маршрутку. Тры чалавекі загінулі. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.  

Новыя знешнепалітычныя лідэры ЕС прыбылі ў сталіцу Украіны з сімвалічным візітам адразу пасля ўступлення на пасады. 

Новыя знешнепалітычныя лідэры ЕС прыбылі ў сталіцу Украіны з сімвалічным візітам адразу пасля ўступлення на пасады. 

У Кіеве пры атацы дронаў пашкоджаны шматкватэрны дом

У выніку налёту расійскіх беспілотнікаў у Кіеве зафіксавана падзенне абломкаў, пашкоджанні атрымаў шматкватэрны жылы дом, паведаміў кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

«Выбуховай хваляй выбітыя вокны. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», — напісаў ён у тэлеграме.

Пазней мэр Віталь Клічко ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што ў выніку падзення абломкаў загарэлася некалькі аўтамабіляў у двары жылога дома, у некаторых кватэрах дома выбітыя вокны.

Расійскія вайскоўцы заявілі аб 29 збітых уначы дронах

Міністэрства абароны Расіі сцвярджае, што ў ноч на нядзелю былі "перахопленыя і знішчаныя" 29 украінскіх беспілотнікаў.

У Херсоне дрон атакаваў маршрутку. Тры чалавекі загінулі

Тры чалавекі загінулі, сямёра былі параненыя ў выніку атакі дрона маршруткі ў Херсоне. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

«Жахлівая раніца для Херсона. Каля 8.15 расійскія вайскоўцы атакавалі з БПЛА грамадскі транспарт у Дняпроўскім раёне. На жаль, ёсць загінулыя і параненыя», — напісаў Пракудзін.

Глядзіце таксама

"Еўрапейскі Саюз хоча, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне". Новыя лідэры ЕС прыбылі ў Кіеў, каб сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім

Новыя знешнепалітычныя лідэры ЕС прыбылі ў сталіцу Украіны з сімвалічным візітам адразу пасля ўступлення на пасады, перадае Bild.

У Кіеве прэзідэнт Еўрасавета Антоніу Кошта, які змяніў на гэтай пасадзе Шарля Мішэля, і кіраўнік еўрадыпламатыі Кая Калас (да яе гэтую пасаду займаў Жазэп Барэль) маюць намер сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

«Падчас майго першага візіту з моманту ўступлення на пасаду маё пасланне дакладнае: Еўрапейскі Cаюз хоча, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне. Мы зробім для гэтага ўсё магчымае», — заявіла Калас.

Еўрапейскі парламент 27 лістапада зацвердзіў новы склад Еўракамісіі на чале з Уршуляй фон дэр Ляен, які пачынае працу сёння, 1 снежня.