1036-ты дзень вайны. Маштабная ракетная атака на Украіну

Папа рымскі заклікаў да спынення агню ў ахопленай вайной Украіне. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Фота AFP

Фота AFP

25 снежня Расія нанесла здзейсніла камбінаваны ўдар па аб'ектах украінскага ПЭК ракетамі розных тыпаў паветранага і ўдарнымі дронамі, усяго былі выяўленыя 184 паветраныя цэлі, гаворыцца ў паведамленні Паветраных сіл УСУ.

Маштаб нападу і праца СПА

Па дадзеных Паветраных сіл УСУ, расійскія войскі выпусцілі па Украіне 50 крылатых ракет Х-101/Х-55 з бамбавікоў Ту-95МС, 12 крылатых ракет «Калібр» з акваторыі Чорнага мора, а таксама 10 зенітных С-300/С-400, чатыры авіяцыйныя Х-59/Х-69 і дзве паўночнакарэйскія балістычныя KN-23. і 106 ударных дронаў.

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла значную колькасць гэтых мэт, аднак некаторыя ракеты і дроны дасягнулі аб'ектаў.

Наступствы атакі ў рэгіёнах

Харкаў: Горад падвергнуўся серыі ракетных удараў, у выніку якіх пашкоджаны жылыя дамы і аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Паведамляецца аб шасці пацярпелых, сярод якіх мужчыны ва ўзросце ад 39 да 46 гадоў.

Днепрапятроўская вобласць: У выніку атакі на аб'екты энергетычнай інфраструктуры загінуў адзін чалавек. Ратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы абстрэлаў.

Івана-Франкоўская вобласць: Вораг атакаваў аб'екты крытычнай інфраструктуры, што прывяло да частковых адключэнняў электразабеспячэння і праблемам са сувяззю. Спецыялісты працуюць над аднаўленнем.

Кіеўская вобласць: Уначы вобласць падверглася нападам дронаў. Сілы СПА збілі варожыя мэты, аднак абломкі пашкодзілі 12 грузавых аўтамабіляў, будынак кафэ і тры прыватныя дамы. Пацярпелых няма.

Рэакцыя ўладаў

«Кожны расійскі масіраваны ўдар патрабуе часу на падрыхтоўку. Гэта ніколі не спантаннае рашэнне. Гэта свядомы выбар не толькі мэт, але і часу і даты», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў тэлеграме.

На яго думку, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін "свядома абраў Каляды для нападу".

«Што можа быць больш нялюдскім? Больш за 70 ракет, сярод якіх балістычныя, і больш за сотню ўдарных дронаў. Мэты — наша энергетыка. Яны працягваюць змагацца за блэкаўт ва Украіне», — заявіў Зяленскі.

Расійская ракета парушыла паветраную прастору Малдовы 

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што расійская ракета падчас масіраванага нападу на Украіну ў ноч на 25 снежня парушыла паветраную прастору краіны. Яна напісала аб гэтым у Х.

"Пакуль нашы краіны святкуюць Каляды, Крэмль выбірае разбурэнне — нацэльваецца на энергетычную інфраструктуру Украіны і парушае паветраную прастору Малдовы ракетай", — заявіла Санду.

Яна назвала атаку парушэннем міжнароднага права. "Малдова асуджае гэтыя дзеянні і цалкам салідарная з Украінай", — напісала Санду.

Украінскія вайскоўцы пацвердзілі ўдар па Льгове ў Курскай вобласці 

Узброеныя сілы Украіны ў ноч на сераду нанеслі ўдар па размяшчэнні пункта кіравання 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ў горадзе Льгоў у Курскай вобласці, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву Цэнтра стратэгічны камунікацый ВСУ ў фэйсбуку.

Раніцай у сераду стала вядома, што Льгоў трапіў пад абстрэл, у горадзе ёсць разбурэнні, паведамляецца аб чатырох загінулых.

У заяве, якую цытуе "РБК-Украіна", гаворыцца, што ўдар нанесены па размяшчэнні пункта кіравання брыгады, які "знаходзіўся ў закінутым грамадзянскім будынку ў населеным пункце Льгоў".

«Гэтая агнявая параза — частка ўсёабдымнай кампаніі па паслабленні магчымасцяў Узброеных сіл РФ каардынаваць ваенныя аперацыі супраць народа Украіны»,  сказана ў заяве.

Папа рымскі заклікае да спынення агню

Папа рымскі Францішак выступіў са штогадовай каляднай прамовай з лоджыі базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, перадае Бі-бі-сі.

Ён асудзіў "вельмі цяжкую" гуманітарную сітуацыю ў Газе і запатрабаваў вызвалення ізраільскіх закладнікаў, якія па-ранейшаму ўтрымліваюцца на тэрыторыі анклава.

Папа рымскі заклікаў да спынення агню ў ахопленай вайной Украіне. Ён таксама звярнуўся з заклікам спрасціць доступ да гуманітарнай дапамогі ў Судане, які пацярпеў ад голаду.

У сераду раніцай пілігрымы сталі ў чаргу, каб прайсці праз вялізныя Святыя дзверы ля ўваходу ў базіліку Святога Пятра. У Ватыкане ўзмоцнены меры бяспекі ў сувязі з тэрактам на калядным рынку ў Германіі, які забраў жыцці пяці чалавек.