228-мы дзень на вайне. Што адбылося за ноч?
У выніку начнога ўдару па Запарожжы загінулі 17 чалавек.
У выніку начнога ракетнага ўдару акупантаў па Запарожжы разбураны і пашкоджаны шматкватэрныя дамы і вуліцы прыватнага сектара горада. Як удакладніў кіраўнік АВА, у выніку атакі РФ па Запарожжы загінулі 17 чалавек, 49 шпіталізаваны.
Пра гэта паведаміў сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў.
«Па папярэдніх даных, 5 прыватных дамоў разбурана і каля 40 — пацярпела. Цяпер вядома аб 17 загінулых», — паведаміў ён.
Таксама вядома, што ратавальнікі ўжо далі дазвол камунальным службам на ліквідацыю наступстваў прылётаў.
«Камунальнікі пачынаюць працаваць, але людзей не хапае. Таму ўсе неабыякавыя запарожцы могуць далучыцца да разборкі завалаў», — заклікаў Курцеў.
Па абноўленых даных, у выніку нападу разбураны пад'езд шматпавярховага жылога дома з 1 па 8 паверх і прыватныя домаўладанні ў абласным цэнтры.
На месцы працуюць усе экстраныя і профільныя службы.
«У сувязі з пагрозай паўторных абстрэлаў заклікаем людзей устрымацца ад наведвання месцаў, дзе спецыялізаваныя службы праводзяць аварыйна-выратавальныя працы», — заклікалі ў ДСНС.
Па Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці акупанты запусцілі амаль 70 снарадаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка ў Telegram.
«Білі з "Градаў" і цяжкай артылерыі па гарадах і вёсках Марганецкай і Нікапальскай грамад. Папярэдне людзі не пацярпелі», — напісаў ён.
Расійскія акупанты ў Новай Кахоўцы вывозяць свае сем'і ў часова акупаваны Крым. Так, 7 кастрычніка калона з 12 мікрааўтобусаў выбыла ў Севастопаль.
Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.
Удакладняецца, што падобная сітуацыя назіраецца і ў Луганскай вобласці: са Старабельска пачалі эвакуіраваць калабарантаў у часова акупаваны Луганск.