242-гі дзень вайны. Ва Украіне затрыманы буйны бізнесмен. Яго падазраюць у пастаўцы зброі Расіі

СБУ затрымала экс-уладальніка і ганаровага прэзідэнта «Матор Січы» Вячаслава Багуслаева: яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і калабарацыянізме. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай вытворчасці адносна незаконнага забеспячэння з боку «Матор Січ» тавараў вайсковага прызначэння для расейскай штурмавой авіяцыі.

photo_2022_10_23_10_26_25.jpg


Таксама затрыманы кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнага гандлю кампаніі. Паведамляецца, што чыноўнікі дзейнічалі ў змове з набліжанымі да Крамля прадстаўнікамі расейскай карпарацыі «Растэх», якая з'яўляецца адным з галоўных вытворцаў узбраенняў для УС РФ.
Атрыманую прадукцыю акупанты выкарыстоўвалі для вытворчасці і рамонту расійскіх ударных верталётаў тыпу:

  • Мі-8АМТШ-ВН «Сапсан»;
  • Ка-52 «Алігатар»;
  • Мі-28Н «Начны паляўнічы».


Паведамляюць, што праваахоўнікі вязуць затрыманага пад канвоем з Запарожжа ў Кіеў.
*****Уначы УС РФ абстралялі Нікалаеў ракетамі С-300, разбураны пяціпавярховы жылы дом.
Пашкоджаны таксама суседні шматкватэрны дом, цеплатраса, дзіцячая пляцоўка і некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. Адзін чалавек атрымаў лёгкія раненні.
*****Украінскія абаронцы за ноч збілі 16 дронаў Shahed-136.
У Запарожскай вобласці і на Херсоншчыне параненыя каля 250 акупантаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генштаб УСУ.
«Паводле ўдакладненай інфармацыі, пацверджана знішчэнне асабовага складу і тэхнікі праціўніка за папярэднія дні: у Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці, у выніку паразы месца дыслакацыі захопнікаў, знішчана 6 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі і 150 вайскоўцаў параненыя; у Запарожскай вобласці знішчана 5 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі і каля 100 вайскоўцаў параненыя», — гаворыцца ў паведамленні.
*****
У выніку ракетных абстрэлаў і дронавых нападаў пацярпела амаль 40% энергетычнай інфраструктуры краіны. Страты дасягаюць мільярдаў долараў, — распавёў кіраўнік Мінэнерга Украіны.
«Павінен вам сказаць, што гэта... як мінімум палова магутнасці цеплавой генерацыі, нават больш», — сказаў Галушчанка, акрэсліваючы маштабы шкоды.
Аднак па словах кіраўніка Мінэнерга, выхад з крызісу ёсць. Адзін з варыянтаў — імпарт электраэнергіі, прычым некаторыя трэйдары ўжо пачалі перамовы з пастаўшчыкамі.