270-ты дзень вайны. Галоўныя падзеі на сёння

Абстрэлы Днепрапятроўшчыны, Мікалаеўшчыны і Херсоншчыны і дадатковыя блокпасты акупантаў на Луганшчыне — галоўныя навіны раніцы.

jd8rczbtrbjaoxf_h_npbq.webp

Уначы расіійскія войскі нанеслі ўдары па чатырох населеных пунктах Днепрапятроўскай вобласці — паранены 59-гадовы мужчына. Таксама з зенітных ракет нанеслі ўдары па акваторыі і пасёлку Ачакаўская грамада Мікалаеўскай вобласці — у гаспадарчай пабудове ўзнік пажар.
Расійская армія з танкаў і ствольнай і рэактыўнай артылерыі абстраляла раёны Качкараўка, Такараўка, Антонаўка, Чарнабаеўка і горад Херсон.
У Луганскай вобласці акупанты выстаўляюць дадатковыя блокпасты для выяўлення і затрымання дэзерціраў, паведамілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны. Пры гэтым у штабе не выключаюць спробаў прасоўвання дыверсійна-разведвальных груп з тэрыторый РФ і Беларусі.
Расійская армія пачынае ўзмацняць свае пазіцыі на акупаваных тэрыторыях Луганскай, Данецкай і Запарожскай абласцей асабовым складам з Херсонскай вобласці і мабілізаванымі, паведаміў Інстытут вывучэння вайны (ІSW).
За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы збілі расійскі беспілотнік і паразілі пункт кіравання і склад боепрыпасаў ворага, паведамляюць СУСПІЛЬНЕ НОВИНИ.