410-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны. Агульны наступ расейскіх войскаў набліжаецца да кульмінацыі — ISW

Расія вядзе баі па ўсёй лініі фронту, але яе наступальны патэнцыял працягвае зніжацца. Армія краіны-агрэсара пачала выкарыстоўваць артылерыю, каб кампенсаваць на полі бою свае наступальныя магчымасці, што пагаршаюцца. 

9 красавіка ва Украіне адзначаюць Вербніцу. Сёння ў храмах асвячаюць вярбовыя галінкі. Ілюстрацыйная выява: Украінскі тэлеграм

9 красавіка ва Украіне адзначаюць Вербніцу. Сёння ў храмах асвячаюць вярбовыя галінкі. Ілюстрацыйная выява: Украінскі тэлеграм


Кіраўнік Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў Украіны Іван Цімочка паведаміў 8 красавіка, што расійскія войскі вядуць баі па ўсёй лініі фронту, але наступальны патэнцыял Расіі працягвае змяншацца і што цяперашнія атакі Расіі накіраваны на адцягненне ўвагі і рассейванне ўкраінскіх войскаў у чаканне контрнаступальных аперацый, вядзецца ў свежай зводцы Інстытута вывучэння вайны. Цімочка заявіў, што расейскія войскі нідзе на лініі фронту не робяць сур'ёзных наступленняў, адзначыўшы, што тэмпы нападаў у Бахмуце і яго ваколіцах на адных участках крыху знізіліся, а на іншых — зусім спыніліся. Цімочка таксама ацаніў, што расейскі наступ на Аўдзееўку «захлынуўся» і паведаміў, што расейскія сілы па-ранейшаму не кантралююць Мар'інку, нягледзячы на ​​тое, што горад ператварыўся ў руіны.

УСУ адбілі больш за 50 нападаў ворага

photo_2023_04_09_10_41_33.jpg


За мінулыя суткі праціўнік нанёс 4 ракетных і 40 авіяцыйных удараў, здзейсніў 58 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і грамадзянскай інфраструктуры населеных пунктаў.
Верагоднасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў і ў далейшым застаецца высокай па ўсёй тэрыторыі Украіны, бо праціўнік не спыняе ўжываць тактыку тэрору.
Цягам мінулых сутак расійскія войскі працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках, дзе за мінулыя суткі былі адбітыя больш за 50 нападаў праціўніка, паведамляе Генштаб.

Трагедыя сям’і ў Запарожжы

9 красавіка ноччу акупанты пацэліліі двума ракетамі С-300 па жылым сектары ў Запарожжы. У выніку ракетнага ўдара загінуў 50-гадовы мужчына і яго 11-гадовая дачка. 46-гадовую жонку выцягнулі з-пад завалаў, за яе жыццё ў шпіталі змагаюцца медыкі. На шчасце, старэйшая дачка ў той час была ў гасцях.


Паведамляецца, што больш за 30 будынкаў атрымалі пашкоджанні ці зруйнаваныя.



РФ працягвае прымусовую пашпартызацыю жыхароў акупаваных рэгіёнаў

Для выканання плана па пашпартызацыі, акупанты пачалі новую кампанію па выдачы дзяржаўных жыллёвых сертыфікатаў РФ, прызначаных для набыцця жылля ў Стаўрапалі ці ў Краснадары.

Нягледзячы на гэта, тэмпы пашпартызацыі нізкія і нават такая агітацыя не дапамагае выканаць план, які паставіла перад калабарантамі Масква.


Расія разлічвае ваяваць і ў 2024?

Пры вярбоўцы зняволены на вайну з імі пачалі падпісваць кантракты адразу на 18 месяцаў замест 6, як было раней, паведаміў кіраўнік фонду "Русь, якая сядзіць".
Таксама з лютага гэтым займаецца пераважна Міністэрства абароны замест ПВК "Вагнера".
На думку фонду, падпісанне кантракту з зняволенымі на паўтара года, сведчыць што пуцінскі рэжым спадзяецца працягваць вайну і ў 2024 годзе.