453-ці дзень вайны: У Расіі знішчаны памежны пункт, абстраляная Запарожская АЭС

Сабралі самае істотнае, што адбылося да гэтай хвіліны на вайне.

536cfeed_87df_43f9_89d8_528e5b389e79.jpg

ISW: расійскае тэлебачанне адзначае ўзяцце Бахмута амаль як узяцце Берліна
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы канстатуе, што атрады ПВК "Вагнер", мяркуючы па ўсім, выйшлі да заходняй адміністрацыйнай мяжы Бахмута, і адзначае ў сувязі з гэтым, што расійскае тэлебачанне рапартавала аб гэтым меркаваным канчатковым узяцці невялікага горада як аб нейкай эпахальнай падзеі.
Уначы акупанты запусцілі па Днепрапятроўскай вобласці 4 крылатыя ракеты
Сілы паветранага камандавання "Усход" ліквідавалі 15 беспілотнікаў Расіі.
Расійскія СМІ паведамляюць аб абстрэле некалькіх сёлаў Грайваронскай гаракругі Белгарадскай вобласці. Украінскія паблікі сцвярджаюць, што ідзе абстрэл КПП «Грайварон».У баях задзейнічана бранятэхніка. Паведамляецца, што ў Белгародскай вобласці знішчаны памежны пункт.

cfb6532f_1158_46e1_aae3_c1f5e316749b.jpg

Брытанская выведка: Расія стварае новую авіяцыйную групу для ўдараў па Украіне
Расія з вялікай верагоднасцю зараз знаходзіцца ў працэсе стварэння новай элітнай ударнай авіягрупы пад кодавай назвай "Шторм" для дзеянняў над тэрыторыяй Украіны, гаворыцца ў новай зводцы брытанскай разведкі.
У яе склад, верагодна, увойдзе як мінімум адна эскадрылля знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Су-24 і Су-34, а таксама эскадрылля баявых верталётаў, паведамляе разведка.
"Спалучэнне тыпаў самалётаў дазваляе выказаць здагадку, што асноўная роля групы будзе заключацца ў выкананні наземных ударных задач", – гаворыцца ў зводцы.
Стварэнне такой групы сведчыць аб тым, што рэгулярныя эскадрыллі паветраных сіл Расіі адстаюць у выкананні сваіх асноўных задач — удараў па ўкраінскіх межах, лічаць у разведцы.
Запарожская АЭС абясточана ў выніку абстрэлу

Як паведаміў украінскі «Энергаатам», пры абстрэле была пашкоджаная апошняя працоўная лінія электраперадач, якая сілкавала станцыю. У абстрэле кампанія абвінаваціла Расію, якая кантралюе тэрыторыю Запарожскай АЭС.