494-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: РФ можа адвесці войскі з поўдня Украіны, каб утрымаць Бахмут — ISW

Контрнаступ украінскіх вайскоўцаў у Бахмуце можа паставіць камандаванне расейскай арміі перад складаным выбарам. Акупантам прыйдзецца альбо рызыкаваць магчымасцю з'яўлення ўразлівых кропак на Херсоншчыне і Луганшчыне, альбо адвесці свае войскі з поўдня Украіны. Пра гэта паведамляюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

photo_2023_07_02_12_40_32.jpg

Аналітыкі адзначаюць, што расейская акупацыйная армія, імаверна, рэагуе на контрнаступленне ўкраінскіх вайскоўцаў у Бахмуце перакідкай на гэты кірунак сваіх войскаў з іншых рэгіёнаў. Вядома, што расейцы нядаўна перакінулі нявызначаны полк паветраных дэсантнікаў з Ліманскага кірунку на Бахмуцкі.

Украіна пад абстрэламі. Сітуацыя ў рэгіёнах па стане на раніцу


photo_2023_07_02_11_48_30.jpg

Харкаўшчына

За мінулыя суткі вораг з артылерыі і мінамётаў і з выкарыстаннем авіяцыі абстрэльваў населеныя пункты Багадухоўскага, Харкаўскага, Купянскага, Чугуеўскага і Ізюмскага раёнаў.

Паводле ўдакладненых звестак, у выніку абстрэлаў г. Балаклея Ізюмскага раёна касетнымі боепрыпасамі атрымала раненне і была шпіталізаваная жанчына 65 гадоў. Пазней да медыкаў звярнулася жанчына 73 гадоў з асколачным раненнем.

Херсоншчына

За мінулыя суткі праціўнік здзейсніў 86 абстрэлаў Херсонщины, выпусціўшы 475 снарадаў з мінамётаў, артылерыі, танкаў, «Градаў» і БПЛА. Па горадзе Херсон вораг выпусціў 27 снарадаў. Праз расейскую агрэсію 5 чалавек, з іх 3 дзіцяці, атрымалі раненні.

Запарожжа

Вораг здзейсніў 58 абстрэлаў па тэрыторыі 18 мірных населеных пунктаў: атакаваў прыгарад абласнога цэнтра. Падчас мінамётнага абстрэлу пацярпеў 27-гадовы жыхар Стэпагорска. У Праабражэнцы раненні атрымалі мужчыны 39 і 62 гадоў.

Данеччына

За 1 ліпеня расейцы забілі 1 жыхара Данецкай вобласці — у Аўдзееўцы. Яшчэ 3 чалавекі за суткі атрымалі раненні.

Кіеў

Ноччу была здзейснена атака беспілотнікаў на сталіцу Украіны. За апошнія 12 дзён гэта першая атака беспілотнікаў на Кіеў.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, у ноч на 2 ліпеня Кіеў атакавалі восем беспілотнікаў "Шахед-136/131" і тры крылатыя ракеты "Калібр". Усе дроны былі збітыя ўкраінскімі сіламі СПА.

У выніку атакі раненні атрымаў адзін мужчына, абломкі беспілотніка пашкодзілі 3 прыватныя дамы.

Працягваюцца цяжкія баі на трох кірунках

Праціўнік і ў далейшым засяроджвае асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім і Мар'інскім напрамках, паведамляе Генштаб у ранішняй зводцы.

На працягу сутак праціўнік нанёс 1 ракетны і 27 авіяцыйных удараў, здзейсніў каля 80 абстрэлаў з РСЗА па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

Авіяцыя сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 10 удараў па раёнах засяроджання асабістага складу праціўніка, 2 – па зенітна-ракетных комплексах і 1 – па пункце кіравання ворага.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі на працягу сутак пабілі пункт кіравання, 4 раёны засяроджання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка, склад боепрыпасаў, 27 артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, сродак СПА, 2 станцыі РЭБ і яшчэ адзін важны аб'ект.

Супрацоўніцтва Ірана з Масквой: не выключаны новыя пастаўкі беспілотнікаў

У эфіры тэлемарафона спікер паветраных сіл Юрый Ігнат адзначыў, што на тэрыторыю Расіі, верагодна, могуць пастаўляцца такія БПЛА, як Mohajer-6, якія РФ раней ужо запускала па Украіне.

"РФ пастаянна атрымлівае з Ірана ўдарныя БПЛА, тут у прынцыпе ўжо ніхто ў гэтым не сумняваецца. Бачныя рэгулярныя пералёты з Тэгерана ў Маскву ваенна-транспартных самалётаў. Таксама, як і перавозкі, верагодна, марскім шляхам, праз Каспійскае мора, гэта парты ў Астрахані і Махачкале, якія без праблем могуць прымаць грузы", — сказаў Ігнат.

Спікер дадаў, што пытанне заключаецца цяпер у тым, якія аб'ёмы Іран гатовы пастаўляць Расеі і ці будзе РФ вырабляць гэтыя БПЛА на сваёй тэрыторыі.

Інсталяцыя ў памяць загінулых у Бучы

У прыгарадзе Кіева Бучы ўстанавілі інсталяцыю, каб ушанаваць памяць 501 жыхара горада, якія загінулі падчас расійскай акупацыі. "Памятаем усіх пайменна. Пры ўваходзе ў гарадскі парк мы ўсталявалі інсталяцыю, дзе згадалі кожнага з 501", – напісаў мэр Бучы Анатоль Федарук.


photo_2023_07_02_11_45_23.jpg