550-ты дзень поўнамаштабнай вайны. Начны ўдар па Кіеве. Беспілотнікі ў Курскай і Бранскай абласцях

Што адбылося за апошнія суткі на франтах Украіны, чытайце ў нашым штодзённым аглядзе.

20230813225238_5052.jpg

Ліман і Купянск

Начальнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў Украіны Ілля Еўлаш агучыў, што на Лімана-Купянскім кірунку фронту Расея трымае блізу 110 тысяч вайскоўцаў. З ягоных слоў, расейцы таксама ўзмацнілі колькасць нападаў у гэтым кірунку. "На Лімана-Купянскім кірунку праціўнік значна павысіў колькасць сваіх абстрэлаў, напрыклад, па стане на 26 жніўня ён здзейсніў 620 абстрэлаў пазіцый нашых абаронцаў і нанёс 15 авіяўдараў", — сказаў ён.

У агульнай складанасці ён падсумаваў, што на Купянскім кірунку знаходзіцца 45 тысяч, а на Ліманскім – 48 тысяч акупацыйных войскаў.

Брытанскія выведнікі адзначаюць, што цягам некалькіх месяцаў расейцы могуць зноў павялічыць інтэнсіўнасць наступаў на Купянскім і Ліманскім кірунках ва Украіне.

Тым часам вораг з артылерыі і мінамётаў абстраляў населеныя пункты Купянскага раёна. На працягу дня расіяне здзейснілі 28 абстрэлаў прыгранічных тэрыторый і населеных пунктаў Сумскай вобласці. Зафіксавана 147 выбухаў.

Запарожскі напрамак

Расейцы баяцца ўкраінскага прасоўвання ў Токмак Запарожскай вобласці. Таму на Купянскім кірунку расейскія войскі праводзяць перагрупоўку войскаў, якія плануюць перакінуць на поўдзень, каб спыніць сілы абароны Украіны. Пра гэта паведаміў 24 Каналу вайсковы аглядальнік Дзяніс Паповіч.

"Купянскі кірунак абрала Расея, каб здзяйсняць наступальныя дзеянні. Але гэтыя наступальныя дзеянні, цаной крыві нашых людзей, цяпер не маюць поспеху. Прасоўванне, на якое разлічвалі няма. Таму праводзяць перагрупоўку", - адзначыў Паповіч.

Ён лічыць, што акупанты перакідваюць свае сілы на Запарожскі кірунак. Такім чынам яны спрабуюць перашкодзіць прасоўванню ўкраінскіх вайскоўцаў у Токмак, які з'яўляецца вельмі важным лагістычным і апорным цэнтрам.

"Для акупантаў ёсць велізарная рызыка, што ВСУ перарэжуць так званы сухапутны калідор у Крым", — растлумачыў ён.

Начныя абстрэлы

За мінулыя суткі вораг нанёс 5 ракетных і 45 авіяцыйных удараў, здзейсніў 67 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і населеных пунктах. У выніку расейскіх тэрарыстычных нападаў, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнням падвергліся жылыя дамы, школы і іншая грамадзянская інфраструктура.

Верагоднасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.

550_2.webp

Наступствы ракетнай атакі ў Кіеўскай вобласці: два чалавекі параненыя, пашкоджаныя жылыя прыватныя дамы.

Уначы расейскія сілы нанеслі ракетны ўдар па Украіне. Самалёты стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС у раёне Каспійскага мора выпусцілі крылатыя ракеты тыпу Х-101/555/55, якія ў выніку накіраваліся на сталіцу.

Кіраўнік Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко апублікаваў папярэднія звесткі: "Варожыя мэты, якія рухаліся ў кірунку Кіева, былі знішчаныя сіламі і сродкамі СПА. Па звестках на дадзены момант, у Кіеве без ахвяр і разбурэнняў".

Асноўныя напрамкі баявых дзеянняў

Генштаб агучыў сітуацыю на асноўных напрамках фронту на ранак 27 жніўня 2023 года.

Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім кірунку.

На працягу сутак адбылося больш за 40 баявых сутыкненняў. На Валынскім і Палескім кірунках аператыўная сітуацыя без істотных змен.

На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік здзейсніў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш за 25 населеных пунктаў Сумскай і Харкаўскай вобласці.

На Бахмуцкім напрамку праціўнік вёў наступальныя дзеянні ў раёнах Арэхава-Васілаўкі і Кляшчэеўкі Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў праціўніка пацярпелі больш за 20 населеных пунктаў, у тым ліку Арэхава-Васілаўка, Новамаркава, Ступачкі, Андрэеўка, Курдзюмаўка Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім напрамку праціўнік вёў наступальныя дзеянні ў раёне Стэпавага Данецкай вобласці. Артылерыйскія абстрэлы зазналі больш за 10 населеных пунктаў.

На Мар'інскім кірунку сілы абароны працягваюць стрымліваць наступ рускіх войскаў у раёне Мар'інкі Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Краснагораўкі Данецкай вобласці. Артылерыйскія абстрэлы зазналі больш за 10 населеных пунктаў.

На Шахцёрскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Угледара і Старамайскага Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў праціўніка пацярпелі больш за 15 населеных пунктаў.

Мяркуючы па тым, якія населеныя пункты зараз церпяць ад расейскіх артылерыйскіх абстрэлаў, можна зрабіць выснову, што ўкраінскія войскі паступова прасоўваюцца бліжэй да межаў краіны.