600 мільярдаў долараў — столькі стратаў прынесла Украіне вайна

Сума эканамічнай шкоды ад вайны Украіне складзе да 600 млрд долараў

Дым над жылымі дамамі Марыупаля. Moxa Technologies, 22 сакавіка 2022 года

Дым над жылымі дамамі Марыупаля. Moxa Technologies, 22 сакавіка 2022 года

Агульныя эканамічныя страты Украіны ад расійскага ўварвання складуць да 600 мільярдаў долараў. Такія падлікі зрабілі эксперты Кіеўскай школы эканомікі (KSE).

Гэтая сума ўключае ў сябе шкоду, нанесеную жылым і адміністрацыйным будынкам, гарадской інфраструктуры, а таксама гэта дадатковыя выдаткі на абарону і сацыяльную падтрымку, паведамляе ВВС..

Прамыя страты ад разбурэнняў будынкаў і гарадской інфраструктуры ацэньваюцца ў 105 мільярдаў долараў, з якіх каля 40 мільярдаў долараў прыпадае на жыллёвы фонд.

Украінскія кампаніі панеслі эканамічныя страты ў памеры 11 мільярдаў долараў.

Паводле звестак KSE, больш за 200 украінскіх кампаній, фабрык і заводаў былі знішчаныя, пашкоджаныя або захопленыя расійскімі вайскоўцамі.