817-ты дзень вайны. Сітуацыя на фронце «напружаная, але пад кантролем»
Спікер ВМСУ паведаміў аб верагодным знішчэнні варожага карабля «Цыклон» у Крыме. Расійскія акупанты прасунулася каля 10 населеных пунктаў у Данецкай, Запарожскай і Харкаўскай абласцях.
Ранішняя зводка Генштаба УСУ. Галоўнае:
За мінулыя суткі адбылося 140 баявых сутыкненняў;
Армія РФ нанесла пяць ракетных удараў і 55 авіяцыйных удараў.
На харкаўскім напрамку УСУ адлюстроўваюць атаку УС РФ у напрамку вёскі Старыца, сітуацыя кантралюемая. Акрамя таго, украінскія падраздзяленні ажыццявілі мерапрыемствы па ўзмацненню абарончых рубяжоў і пазіцый у пэўных раёнах;
На Пакроўскім напрамку сітуацыя напружаная. З пачатку сутак войска РФ 12 разоў атакавала пазіцыі ўкраінскіх войскаў. Баявыя дзеянні працягваюцца ў раёнах Яўгенаўкі, Лазавой, Сокала, Новапакроўскага і Навасёлаўкі Першай. Напружаная сітуацыя паўднёва-заходней Ачэрціна, прымаюцца меры для стабілізацыі абстаноўкі;
На паўночным напрамку колькасць расійскіх атак у параўнанні з мінулымі суткамі крыху знізілася. Цяпер трываюць два баявыя сутыкненні. УС РФ спрабуюць выцесніць украінскія падраздзяленні ў раёне Раздолеўкі Данецкай вобласці;
На Краматорскім напрамку адбіты дзве спробы арміі РФ ісці наперад у раёнах Іваноўскага і Андрэеўкі. Трываюць яшчэ два баявыя сутыкненні непадалёк ад Кляшчэеўкі.
«Ёсць высокая верагоднасць, дадзеныя верыфікуюцца» — ВМС Украіны аб знішчэнні ў Крыме расійскага карабля «Цыклон»
Спікер ВМСУ Дзмітрый Пляцянчук паведаміў аб верагодным знішчэнні варожага карабля «Цыклон». Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе азначаць, што ў Крыме няма ніводнага судна-носьбіта крылатых ракет, кажа вайсковец.
Па словах Пляцянчука, на паўвостраве «Цыклон» выконваў ролю СПА ў бухце Севастопаля.
Ён быў узброены зенітна-ракетным комплексам «Панцыр-З», але, як сцвярджае Пляцянчук, ніводнага стрэлу з гэтага карабля сілы РФ яшчэ не здзейснілі.
У Запарожскай вобласці падчас тушэння пажару на ратавальнікаў скінулі боепрыпас з дрона
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.
19 мая ратавальнікі тушылі пажар у доме пасля абстрэлу ў вёсцы Новаандрэеўка. У гэты момант, як сцвярджае ГСНС, расійскія войскі скінулі боепрыпас з дрона. У выніку адзін ратавальнік атрымаў раненні.
Расійскія акупанты прасунулася каля 10 населеных пунктаў у Данецкай, Запарожскай і Харкаўскай абласцях
Пра гэта паведамляе ўкраінскі OSINT-праект DeepState.
Па інфармацыі DeepState, расейскім войскам удалося прасунуцца:
-
у раёне сёлаў Рабоціна і Вербавое ў Запарожскай вобласці;
-
паблізу Параскавіеўкі, Нетайлава, Яснабродаўкі, Новапакроўскага, Бераставога і пасёлка Керамік у Данецкай вобласці;
-
каля Зялёнага і Буграваткі ў Харкаўскай вобласці.
Генштаб УСУ ў вечаровай зводцы 19 траўня назваў сітуацыю на фронце «напружанай, але кантралюемай».
У выніку ракетнага ўдару па Ізюме пашкоджаны помнік архітэктуры
Харкаўская абласная пракуратура паведамляе, што ў ноч на 20 траўня расейскія войскі нанеслі ўдар па горадзе Ізюм ракетай «Іскандэр-М». У выніку быў пашкоджаны дом культуры, які з'яўляецца помнікам архітэктуры.
Аб пацярпелых не паведамляецца.
Кіраўнік самаабвешчанай ЛНР паведамляе аб пяці пацярпелых у выніку абстрэлу
Паводле яго словаў, пасёлак Юбілейны ў наваколлях Луганска абстралялі французскімі ракетамі SCALP-EG.
У выніку загарэўся жылы дом.
Некаторыя краіны NATO ўжо накіравалі свае войскі ва Украіну — прэм'ер-міністарка Эстоніі.
«Яны ўдзельнічаюць у вучэбных місіях. Большасць з іх — інструктары, якія навучаюць украінскіх вайскоўцаў».
Краіны ўводзяць войскі ва Украіну «на свой страх і рызыку», падкрэсліла прэм'ер-міністарка.