840-вы дзень вайны. Польшча падняла баявую авіяцыю з-за ўдараў РФ па Украіне

Полк Каліноўскага апублікаваў кадры з баявых пазіцый БПЛА імя Мікіты Крыўцова на Харкаўскім напрамку. Украіна атрымае першыя знішчальнікі F-16 гэтым летам. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 

Байцы палку імя Каліноўскага. Кадры з баявых пазіцый БПЛА ім Мікіты Крыўцова на Харкаўскім напрамку. Фота: Полк Каліноўскага

Байцы палку імя Каліноўскага. Кадры з баявых пазіцый БПЛА ім Мікіты Крыўцова на Харкаўскім напрамку. Фота: Полк Каліноўскага

Дачка загінулага беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага трымае ў руках ягоную ўзнагароду

Фота: Вільна Беларусь / Telegram

Фота: Вільна Беларусь / Telegram

Рада БНР узнагародзіла Змітра Медалём Ордэну Пагоні.

Рубашэўскі нарадзіўся ў Брэсце, пайшоў у добраахвотнікі ў 2015 годзе. Беларус удзельнічаў у баях на ўсходзе Украіны, піша «Медыязона».

Зміцер загінуў 12 красавіка 2022 года на Луганшчыне, яму было 30 гадоў. Беларус ваяваў у складзе тактычнай групы, якая рабіла вылазкі ў тыл расійскай арміі.

Ён пасмяротна узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За мужнасць» і «Хрэстам Харабрыхам».

Фота: Вільна Беларусь / Telegram

Полк Каліноўскага апублікаваў кадры з баявых пазіцый БПЛА імя Мікіты Крыўцова на Харкаўскім напрамку

Ранішняя зводка Генштаба ВСУ. Галоўнае па стане на 10 раніцы:

За мінулыя суткі адбылося 98 баявых сутыкненняў, з пачатку бягучага дня — 40 баявых сутыкненняў;

Напярэдадні ўкраінскія паветраныя сілы, ракетныя войскі і артылерыя паразілі 20 раёнаў засяроджвання асабовага складу і тэхнікі расійскай арміі;

Расійскія войскі працягваюць атакаваць Ваўчанск на харкаўскім кірунку. З пачатку сутак у раёне горада працягваецца боесутыкненне. Сітуацыя кантралюемая;

На купянскім напрамку спроба арміі РФ атакаваць у раёне Петрапаўлаўкі пацярпела няўдачу. Напружаная сітуацыя каля Мясажараўкі, дзе зараз ідзе бой;

На ліманскім напрамку ідуць баі ў раёнах Дружалюбаўкі, Неўскага і Серабранскага лясніцтва. Сітуацыя пад кантролем УСУ;

На Пакроўскім кірунку УС РФ ажыццяўляюць спробы прасунуцца ў раёнах Калінавага, Новааляксандраўкі і Новапакроўска. За сёння ўжо адбылося 10 атак ўкраінскіх пазіцый, тры з якіх паспяхова адбіты.

Расійскія войскі атакавалі Кіеў і іншыя рэгіёны Украіны ракетамі і дронамі

Як сцвярджаюць у Паветраных сілах УСУ, вайскоўцы РФ прымянілі чатыры крылатыя ракеты Х-101/Х-555, адну балістычную ракету «Іскандэр-М», адну аэрабалістычную ракету Х-47М2 «Кінжал», а таксама 24 ударныя беспілотнікі тыпу «Шахед».

Украінскія сілы СПА збілі адну ракету «Кінжал», чатыры ракеты Х-101/Х-555 і ўсе 24 дроны, гаворыцца ў паведамленні УСУ. Супрацьпаветраная абарона працавала ў Кіеўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Палтаўскай, Харкаўскай і Вінніцкай абласцях.

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Кіева Сяргей Папкозаявіў, што ноччу ўкраінская сталіца патрапіла пад камбінаваны расейскі ўдар, але ўсе паветраныя цэлі былі збітыя. Паветраная трывога ў Кіеве працягвалася каля дзвюх гадзін. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых і разбурэнняў у выніку атакі няма.

У двух раёнах Кіеўскай вобласці з-за падзення абломкаў збітых ракет і дронаў адбыліся пажары на прамысловым аб'екце і ў складскім памяшканні, пашкоджаны прыватны дом, АЗС і гараж, паведамляе абласная адміністрацыя. Адзін мясцовы жыхар атрымаў рэзаную рану нагі.

У Белгарадскай вобласці снарад патрапіў у кватэру, загінуў мужчына

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоўпаведаміў, што горад Шабекіна трапіў пад абстрэл. У выніку прамога траплення снарада ў кватэру загінуў мужчына. Ад атрыманых раненняў ён памёр да прыезду медыкаў.

Яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні ў выніку абстрэлу горада. Дзве жанчыны шпіталізаваны з рознымі асколачнымі раненнямі рук і ног, яшчэ адзін пацярпелы атрымаў кантузію.

Украіна атакавала расейскія ракетныя комплексы ў Крыме

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Паводле гэтага паведамлення, ноччу 12 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы нанеслі групавы ракетны ўдар па расійскіх устаноўках С-300 недалёка ад Бельбека, а таксама па комплексах С-400 паблізу Бельбека і Севастопаля.

Сцвярджаецца, што знішчаны два радары комплексаў С-300 і С-400.

Украінскі тэлеграм-канал «Крымскі вецер» паведаміў са спасылкай на відавочцаў, што выбухі ўначы былі таксама чутныя ў Еўпаторыі, Саках, Краснаперакопску і Армянску.

Мінабароны РФ: нанесены ўдар па стаянках самалётаў і інфраструктуры авіябазы УСУ

Мінабароны Расіі ў сваёй зводцы паведамляе, што ВС РФ раніцай 12 чэрвеня нанеслі групавы ўдар высокадакладнай зброяй і беспілотнікамі па стаянках самалётаў і інфраструктуры авіяцыйнай базы УСУ, а таксама па пункце часовай дыслакацыі замежных наймітаў, месцах падрыхтоўкі да прымянення безэкіпажных катэраў, складах боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

NYT: ЗША адправяць ва Украіну другую сістэму Patriot

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў адпраўку яшчэ адной сістэмы Patriot ва Украіну, паведамляе New York Times са спасылкай на высокапастаўленых прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі і вайскоўцаў.

Па словах крыніц выдання, рашэнне было прынята на мінулым тыдні пасля шэрагу сустрэч на вышэйшым узроўні і дэбатаў аб тым, як задаволіць надзённыя патрэбы Украіны ва ўзмацненні супрацьпаветранай абароны, не ставячы пад пагрозу боегатоўнасць ЗША.

Другая сістэма, як піша NYT, будзе дастаўлена ва Украіну з Польшчы. Па словах чыноўнікаў, яна можа быць разгорнута ва Украіне ў бліжэйшыя некалькі дзён — у залежнасці ад таго, якое абслугоўванне або мадыфікацыі ёй спатрэбяцца.

Patriot — адна з самых дэфіцытных сістэм у арсенале ЗША. Попыт на Patriot і іншыя сістэмы СПА з боку Пентагона быў асабліва высокі на працягу апошняга года, у тым ліку пасля нападу ХАМАС на Ізраіль, піша NYT.

Украіна атрымае першыя знішчальнікі F-16 гэтым летам

Нідэрланды перададуць Украіне першыя знішчальнікі F-16 гэтым летам. Пра гэта ў інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» паведаміла міністарка абароны краіны Кайса Алангрэн.

«Самалётаў будзе ўсё больш, і гэта будзе ўмацоўваць вашыя Паветраныя сілы… Я не магу назваць дату, таму кажу: гэтым летам. Цяпер мы ідзем па такім плане. Пры гэтым спачатку вы атрымаеце самалёты ад Даніі. Мы будзем пасля Даніі, але гэта — сумесны план», — сказала яна.

Польшча падняла баявую авіяцыю з-за ўдараў РФ па Украіне

Гэта адбылося ў ноч на 12 чэрвеня, піша DW.

«Звяртаем увагу, што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны магчыма павышэнне ўзроўню шуму, звязанага з пачаткам палётаў польскіх і саюзных самалётаў у нашай паветранай прасторы», — папярэдзіла аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

Польскія вайскоўцы паведамілі, што ўпершыню пасля 6-7 чэрвеня назіралі за дзейнасцю далёкай авіяцыі РФ, якая наносіць удары з выкарыстаннем крылатых ракет і беспілотнікаў Shahed па аб'ектах, размешчаных у тым ліку на заходняй тэрыторыі Украіны.

У паведамленні польскіх ПС таксама гаворыцца, што «усе неабходныя працэдуры для забеспячэння бяспекі паветранай прасторы Польшчы актываваны, аператыўнае камандаванне Узброеных сіл увесь час сочыць за сітуацыяй».

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу NATO Украіне, але сама ў ёй удзельнічаць не стане

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што Венгрыя не будзе ўдзельнічаць у падтрымцы Украіны з боку альянсу, але і не стане блакаваць адпаведную падтрымку. Аб гэтым ён абвясціў на брыфінгу ў Будапешце па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам, перадае Bloomberg.

«Я рады, што сёння я і прэм'ер-міністр ухвалілі схему для Венгрыі не прымаць удзел у падтрымцы NATO для Украіны. Ніхто з вугорскага персаналу не будзе прымаць удзел у гэтай дзейнасці, і ніякія фінансы Венгрыі не будуць скарыстаны, каб яе [гэтую дзейнасць] падтрымліваць. У той жа час прэм'ер-міністр мяне запэўніў, што Венгрыя не будзе супраць гэтых намаганняў і дазволіць іншым саюзнікам прасоўвацца наперад», — прыводзіць словы Столтэнберга «Інтэрфакс-Украіна».

Крыніцы: КМВА (Київська міська військова адміністрація)BBC, Meduza«Еўрапейская праўда», Bloomberg