935-ты дзень вайны. Расійцы абстралялі Харкаў. Авіябомба трапіла ў шматпавярховік

Прынамсі 30 пацярпелых у Харкаве. Пяць экс-міністраў абароны Вялікабрытаніі заклікалі Стармера дазволіць Кіеву выкарыстоўваць ракеты для ўдараў па Расіі без падтрымкі ЗША. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 

Вынік расійскага абстрэлу Харкава. Авіябомба трапіла ў шматпавярховік. Прынамсі 30 пацярпелых. Фота тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Вынік расійскага абстрэлу Харкава. Авіябомба трапіла ў шматпавярховік. Прынамсі 30 пацярпелых. Фота тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

УСУ: У ноч на 15 верасня расійскія войскі атакавалі Адэскую вобласць

Акупанты ўдарылі па Адэскай вобласці дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» з акупаванага Крыму і адной кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59 з паветранай прасторы ТОТ Запарожскай вобласьці, а таксама 14 ударнымі БПЛА тыпу «Шахед» (раёны пускаў: Курск — РФ, Чауда — Крым), паведамілі ва УСУ. 

У выніку абстрэлу Нікапаля пацярпелі два чалавекі

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак паведаміў, што ў выніку ўдару па Нікапаля пацярпелі два чалавекі — 37-гадовы мужчына і 75-гадовая жанчына.

Акрамя таго, у выніку атакі "знявечаны прыватны дом", пачаўся пажар, яго ўжо патушылі, напісаў Лысак у тэлеграме.

У выніку абстрэлу пацярпелі чатыры шматпавярховыя дамы, а таксама аўтамыйка, легкавы аўтамабіль, пашкоджана лінія электраперадачы.

Лысак удакладніў, што напярэдадні вечарам, ноччу і раніцай раён Нікапаля абстрэльваўся з артылерыі, таксама наносіліся ўдары дронамі-камікадзэ.

Нікапаль знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці фактычна на лініі фронту, якой служыць Днепр, удакладняе Бі-бі-сі

Тры чалавекі загінулі пры абстрэле ў Запарожскай вобласці

Расійскія вайскоўцы нанеслі два ўдары карэктаванымі авіяцыйнымі бомбамі (КАБ) па тэрыторыі фермерскай гаспадаркі ў Гуляйпольскім раёне ў Запарожскай вобласці, гаворыцца ў паведамленні МУС Украіны.

«Загінулі тры працаўнікі прадпрыемства», —  адзначаецца ў заяве. 

Вынік расійскай атакі па Запарожскай вобласці. Фота МУС Украіны

Вынік расійскай атакі па Запарожскай вобласці. Фота МУС Украіны

Абстрэл Харкава. Авіябомба трапіла ў шматпавярховік

«У Харкаве працягваецца выратавальная аперацыя. Расійская авіяцыя. Пашкоджаны звычайны жылы дом, шматпавярховік. Паміж 9-м і 12-м паверхамі — агонь і завалы. На гэты момант вядома пра амаль 30 параненых, сярод іх дзеці. У выратаванні людзей задзейнічаны ўсе службы», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале. 

Харкаў 15 верасня 2024. Фота тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Харкаў 15 верасня 2024. Фота тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Мінабароны Расіі адчыталася, што ноччу расійская СПА збіла 29 украінскіх беспілотнікаў

15 — над Бранскай вобласцю, пяць — над Курскай, чатыры — над Смаленскай, два — над Арлоўскай, па адным — над Белгарадскай, Калужскай, Растоўскай і Разанскай. Пра гэта піша «Медуза».

Sunday Times: пяць экс-міністраў абароны Вялікабрытаніі заклікалі Стармера дазволіць Кіеву выкарыстоўваць ракеты для ўдараў па Расіі без падтрымкі ЗША

Брытанская газета Sunday Times піша, што пяць былых міністраў абароны — Грант Шаппс, Бэн Уоллес, Гэвін Уільямсан, Пені Мордаунт, Ліам Фокс — і былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заклікалі Кіра Стармера дазволіць Украіне выкарыстоўваць брытанскія ракеты Stor нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі нават без падтрымкі ЗША. Публікацыю цытуе Бі-бі-сі.

Уоллес заявіў, што адмова ад падобных дзеянняў зробіць Брытанію «прымірацелем» Крамля, Уільямсан назваў гэта «невыкананнем абавязку», а Джонсан дадаў: «Няма ніякіх мажлівых падстаў для прамаруджвання».

Учора ў Вашынгтоне завяршыліся перамовы Кіра Стармера з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Напярэдадні візіту Стармера ў заходняя прэса пісала, што ён мае намер пераканаць Байдэна дазволіць Украіне выкарыстоўваць пастаўленыя Брытаніяй ракеты Storm Shadow для нанясення ўдараў па цэлях у Расіі. Аднак па выніках перамоваў Стармер заявіў, што яны мелі стратэгічны, а не тактычны характар, і на іх не ішла гаворка «пра нейкае канкрэтнае рашэнне».

Па словах інсайдэраў Sunday Times, перамовы ў Белым доме доўжыліся 90 хвілін, былі "вельмі адкрытымі" і тычыліся "выбару, які стаіць перад намі". Аднак Байдэн і яго каманда далі зразумець, піша газета, што занялі «пазіцыю чакання»: перш чым даць сваю згоду на выкарыстанне ракет па тэрыторыі Расіі, яны жадаюць убачыць «план перамогі» Уладзіміра Зяленскага. Ён абяцаў прадставіць яго прэзідэнту ЗША падчас наведвання Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку ў канцы верасня.

Як піша Sunday Times са спасылкай на крыніцы ў Лондане, адносна дазволу на выкарыстанне заходніх ракет па тэрыторыі Расіі ў камандзе Байдэна існуе раскол паміж Дзяржсакратаром Энтані Блінкенам і дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. «Праблема ў Саліване, а не ў Блінкене», — цытуе выданне крыніца ў брытанскім абаронным ведамстве.

Адзін з высокапастаўленых чальцоў Кансерватыўнай партыі, знаёмы з меркаваннем Саллівана, сказаў Sunday Times, што дарадца па нацбяспецы ЗША скептычна ставіцца да здольнасці Украіны выйграць вайну з самага яе пачатку ў 2022 году.