Абсалютная большасць украінцаў станоўча ставяцца да ідэі 30-дзённага перамір'я ў вайне

Пра гэта сведчаць даныя апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС). Ідзе 1126-ты дзень шырокамаштабнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пра саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Лукашэнкі.

Наступствы ракетнага ўдару па Сумах 24 сакавіка

Наступствы ракетнага ўдару па Сумах 24 сакавіка

Так, 77% украінцаў маюць станоўчую трактоўку гэтай прапановы. Большасць з іх перакананыя, што такім чынам Украіна хоча паказаць, што менавіта Расія не хоча міру або што яна парушае дамоўленасці.

17% украінцаў паставіліся негатыўна да такой ідэі: 8% апытаных лічаць, што гэта аслабіць Украіну, 7% рэспандэнтаў назвалі гэта крокам адчаю ўкраінскай улады з-за складанай сітуацыі на фронце, а яшчэ 2% сцвярджаюць, што гэта крок да капітуляцыі Украіны.

Таксама ўкраінцаў спыталі, як яны ставяцца да патрабаванняў кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна для ўстанаўлення часовага перамір'я. 79% рэспандэнтаў лічаць такія ўмовы абсалютна непрымальнымі, а 14% сцвярджаюць, што іх можна прыняць, аднак прызнаюць, што гэта складанае рашэнне.

Яшчэ 2% украінцаў заявілі, што пагодзяцца на ўмовы Расіі, а астатнія 4% апытаных не змаглі адказаць.

*****

Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару РФ па жылых квартале горада Сумы, які адбыўся ўдзень 24 сакавіка, павялічылася да 101 чалавека. Сярод іх — 23 дзіцяці.

У выніку абстрэлу пашкоджаны шэраг шматкватэрных жылых дамоў, школа. Начальнік Сумскай АВА Уладзімір Арцюх адзначаў, што на момант удару вучні знаходзіліся ў хованцы.

Колькасць пацярпелых пастаянна павялічвалася, канчатковыя наступствы яшчэ ўдакладняюцца. Пра загінулых у выніку ўдару не паведамлялі.

*****

Гэтай ноччу сілы СПА збілі 78 дронаў. Яшчэ 34 — лакацыйна страчаныя.

Усяго расейцы атакавалі балістычнай ракетай «Іскандэр-М», 139 ударнымі дронамі Shahed і беспілотнікамі-імітатарамі розных тыпаў. 

*****

Паветраныя сілы УСУ паспяхова ўразілі месца засяроджвання жывой сілы праціўніка ў Кандратоўцы Курскай вобласці, паведамляе Генштаб УСУ. У выніку ўдару аб'ект быў цалкам разбураны. Украінскім вайскоўцам удалося ліквідаваць да 30 акупантаў.

У Генштабе адзначылі, што знішчэнне гэтага элемента вайсковай інфраструктуры расейцаў знізіць здольнасць акупантаў весці баявыя дзеянні супраць украінскіх падраздзяленняў у Сумскай і Курскай абласцях.

*****

Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 25.03.25 арыенціровачна склалі:

асабовага складу — 905940 (+1180)

танкаў — 10425 (+5)

браніраваных машын — 21670 (+18)

артсістэм — 25190 (+61)   

РСЗА — 1341 (+3)

сродкі СПА — 1117 

самалётаў — 370

верталётаў — 335

БПЛА — 30759 (+118)

крылатыя ракеты — 3121

караблі/катэры — 28

падводныя лодкі — 1   

аўтатэхніка + аўтацыстэрны — 41824 (+98) 

спецтэхніка — 3785