Ад расійскіх абстрэлаў выбухнула цыстэрна з азотнай кіслатой — атрутным воблакам накрыла рускія пазіцыі
У Рубежным ад расійскіх абстрэлаў выбухнула цыстэрна з чатырма тонамі азотнай кіслаты, паспавёў кіраўнік Луганскай абладміністрацыі.
У Рубежным з-за
абстрэлаў расійскага войска выбухнула цыстэрна з чатырма тонамі азотнай
кіслаты, яе пары распаўсюдзіліся ў раёне пазіцый расійскіх войскаў пад
Кудрашоўкай і Варвараўкай, паведаміў кіраўнік Луганскай абладміністрацыі Сяргей
Гайдай.
Па словах Гайдая, выбух адбыўся ў 17:09 па мясцовым часе з-за абстрэлу прамысловай зоны, але пагрозы для жыцця мясцовага насельніцтва няма.
«Ваяваць расіяне не ўмеюць — не разлічылі нават кірунак ветру. Воблака распаўсюдзілася ў бок іх пазіцый паблізу Кудрашоўкі і Варвараўкі», — пракаментаваў ён.
Гайдай падкрэсліў, што азотная кіслата небяспечная пры ўдыханні, глытанні і траплянні на скуру і слізістыя, і дадаў, што пары кіслаты выклікаюць раздражняльнае дзеянне на дыхальныя шляхі. «Пры слабых атручаннях з'яўляюцца прыкметы бранхіту, лёгкага бранхіяліту, галавакружэнне, санлівасць; пры цяжкіх атручваннях – ацёк лёгкіх», — распавёў кіраўнік абладміністрацыі.
Паводле slovoidilo.ua, mediazona.by