Femen зладзіла топлес-пратэст побач з Олафам Шольцам

Еўрапейцам давядзецца заплаціць за мір у Еўропе сваім камфортам, але ўкраінцы плацяць сваімі жыццямі, заявіла Femen, што патрабуе ад улад Германіі газавага эмбарга РФ.

Фотf: Michael Sohn/Associated Press/East News

Фотf: Michael Sohn/Associated Press/East News

Актывісткі руху Femen зладзілі топлес-пратэст побач з канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Femen патрабавала ўвесці газавае эмбарга супраць Расіі з-за вайны ва Украіне, піша «Еўрапейская праўда».

У выхадныя, калі праводзіўся «Дзень адчыненых дзвярэй урада», актывісткі падышлі да канцлера і сказалі, што хочуць зрабіць сумеснае фота, але нечакана скінулі жакеты, агаліўшы грудзі з надпісамі «Газавае эмбарга (супраць Расіі) цяпер».

Амаль адразу ж дзяўчат адціснула ахова.

Femen пасля акцыі апублікавала на сваёй старонцы тлумачэнні. Яны адзначылі, што ўлады Германіі давялі краіну да энергетычнай залежнасці ад Расіі, з-за чаго ФРГ цяпер не можа рашуча адрэагаваць на вайну Расіі. Таксама яны абвінавацілі Германію ў недастатковай дапамозе зброяй Украіне.

«Пацыфізм, мірныя намаганні і дыпламатыя сталі нормамі на еўрапейскім кантыненце толькі пасля ваеннага паражэння ваенных злачынцаў. Цяпер Украіна стала полем бою, на якім, без перабольшання, зноў вырашаецца будучыня кантынента. Цана за мір і свабоду высокая, і зноў час плаціць яе. Каб захаваць нашу дэмакратыю і свабоду, еўрапейцам давядзецца плаціць сваім камфортам, але ўкраінцы плацяць сваімі жыццямі», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Перад інцыдэнтам, у рамках мерапрыемства, Шольц распавядаў пра высілкі Германіі па пошуку альтэрнатыўных крыніц энергіі, якія дазволяць адмовіцца ад газы з Расіі. «Праблема бяспекі нашых паставак зможа быць развязаная прыкладна ў пачатку 2024 года», — паабяцаў Шольц у сваёй прамове. Таксама Шольц адхіліў крытыку ў бок яго ўрада з прычыны недастатковых аб'ёмаў пастаўкі зброі ва Украіну.