«Акупанты забіваюць украінскіх дзяцей». Алена Зяленская заклікала абараніць маленькіх украінцаў
Дзеці, якія ніколі не вырастуць.

Паліна з Кіева, загінула падчас абстрэла
Жонка Уладзіміра Зяленскага Алена размясціла ў фэйсбуку пост з фотаздымкамі дзяцей, што загінулі ад расійскіх абстрэлаў. Яна заклікала закрыць неба над Украінай.

Сафійка, 6 гадоў. Яе расстралялі разам з паўтарамесячным братам, маці, бабуляй і дзядулем у машыне. Сям'я спрабавала з'ехаць з Новай Кахоўкі

Аліса з украінскага горада Ахтырка. Яна не дажыла да 8 гадоў. Яна загінула падчас абстрэлу разам з дзедам, які накрыў яе сабой
«Я павінна вам пра гэта сказаць. Ва Украіне загінулі больш за 38 дзяцей. А з-за абстрэлаў мірных гарадоў і пасёлкаў гэтая лічба можа вырасці менавіта цяпер! Калі ў Расіі кажуць, што не ваююць з мірным насельніцтвам, пакажыце ім гэтыя здымкі! Гэта твары дзяцей, якія ніколі не вырастуць.
Колькі яшчэ дзяцей павінна загінуць, каб расейскія войскі перасталі страляць і пагадзіліся на гуманітарныя калідоры? Колькі ім яшчэ трэба сыходзіць крывёй і галадаць, каб перастаць знішчаць грамадзянскую тэхніку і прапускаць гуманітарныя місіі?
Такі калідор патрэбен менавіта цяпер у самых гарачых гарадах і вёсках Украіны — там сотні дзяцей гінуць у падвалах без ежы і медыцынскай дапамогі. Тыдзень з імі не выходзяць на сувязь, а акупанты расстрэльваюць сем’і і добраахвотнікаў пры спробе выйсці ці ўвайсці.
Звяртаюся да ўсіх сумленных СМІ свету! Скажыце страшную праўду: расійскія захопнікі забіваюць дзяцей. І робяць гэта свядома, страляючы па загінулых і не прапускаючы гуманітарную дапамогу. Пакажыце расійскім маці — хай ведаюць, што робяць іх сыны ва Украіне. Пакажыце гэтыя фота расіянкам — вашыя мужы, браты, суайчыннікі забіваюць такіх жа дзяцей, як і вы! І вы нясеце персанальную адказнасць за смерць кожнага ўкраінскага дзіцяці, бо даеце сваю маўклівую згоду на гэтыя злачынствы.
Краіны NATO: нарэшце зачыніце неба ад расійскіх самалётаў! Ратуйце нашых дзяцей, каб заўтра не памерлі вашыя!» — напісала Алена Зяленская.