Алена Зяленская пра пачатак вайны: «Было адчуванне, што я знаходжуся ў паралельнай рэальнасці»

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская выказалася пра тое, што яна з’яўляецца ў Расіі мішэнню №2: «Калі вы бачыце іх злачынствы, магчыма, яны сапраўды здольныя на ўсе». Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю карэспандэнту The Guardian.

The Guardian

The Guardian

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская дала інтэрв'ю брытанскаму выданню. «Уладзімір Зяленскі ўзначальвае супраціў сваёй краіны ўварвання Пуціна — і цяпер сям'я Алены Зяленскай знаходзіцца пад пагрозай. У рэдкім інтэрв'ю яна распавядае пра ахвяраў раптоўнай вайны», — гаворыцца ў артыкуле. Прапануем галоўныя цытаты з інтэрв’ю. 

Пра першы дзень вайны

У мяне было адчуванне, што я знаходжуся ў паралельнай рэальнасці, што я сплю... Увесь дзень на маім твары была дзіўная ўсмешка, таму што я старалася не паказваць дзецям паніку. Мы проста выконвалі загады аховы, ішлі туды, куды нам казалі.

Пра свайго мужа

Ён адзін з нямногіх, каго я ведаю, хто заўсёды дамагаўся свайго і натхняў іншых... дысцыпліна — яго другое імя... Я турбуюся не за яго псіхалагічнае здароўе, а за фізічнае — ён заўсёды хварэе пасля цяжкіх перыядаў.

Пра пагрозу замаху на яе сям'ю

Калі бачыш гэтыя жахлівыя злачынствы, якія яны (верагодна, расійскія вайскоўцы — рэд.) здзейснілі, думаеш, можа быць, яны сапраўды здольныя на ўсё.

Пра першую сустрэчу з мужам пасля пачатку вайны

Мы абняліся, павіталіся і спыталі адно аднаго, як справы. Дзеці былі побач і на некаторы час учапіліся ў яго. Цяпер мы можам бачыць адно аднаго, і яны могуць фізічна дакрануцца да бацькі, гэта крыху спрашчае сітуацыю... Мы спадзяваліся, што зможам бачыцца часцей, але пакуль такой магчымасці няма.

Паводле «Медузы»