Аператар «Паўночнага патоку-2» разглядае магчымасць банкруцтва
Кампанія Nord Stream AG 2, аператар «Паўночнага патоку — 2», скасавала кантракты з персаналам.
Пра гэта паведамляе REFORM.by са спасылкай на заяву прадпрыемства. Прычынай называюцца санкцыі ЗША.
«З прычыны развіцця геапалітычнай сітуацыі і накладзеных на кампанію Nord Stream 2 AG з боку ЗША санкцый, кампанія была вымушаная скасаваць кантракты з персаналам» — цытуе агенцтва заяву кампаніі.
Па дадзеных Reuters, Nord Stream AG 2 разглядае і магчымасць банкруцтва.
Нагадаем, ЗША і Еўрасаюз увялі санкцыі супраць афіцыйных асобаў Расіі, банкаў краіны і дзясяткаў кампаній з-за ўварвання ва Украіну.