Азербайджан. Расійскі фільм у чорным спісе
У спіс забароненых фільмаў у шэрагу краін СНД трапіў расійскі фільм «Жнівень. Восьмага». Прэм’ера карціны адбылася ў Маскве яшчэ 23 лютага ў прысутнасці расійскага прэзідэнта. Стужка прысвечана жнівеньскай вайне 2008 года паміж Грузіяй і Расіяй. Сюжэт распавядае пра маладую маці, якая, рызыкуючы жыццём, змушана прабірацца ў Паўднёвую Асецію, дзе апынуўся яе 7-гадовы сын, якога яна адправіла туды напярэдадні канфлікту. Відавочна, што ўся вайна паказана праз маскоўскую прызму бачання. Таму нядзіўна, што карціну адразу забаранілі ў Грузіі.
У спіс забароненых фільмаў у шэрагу краін СНД трапіў расійскі фільм «Жнівень. Восьмага». Прэм’ера карціны адбылася ў Маскве яшчэ 23 лютага ў прысутнасці расійскага
прэзідэнта. Стужка прысвечана жнівеньскай вайне 2008 года паміж Грузіяй і Расіяй. Сюжэт распавядае пра маладую маці, якая, рызыкуючы жыццём, змушана прабірацца ў Паўднёвую Асецію, дзе апынуўся яе
7-гадовы сын, якога яна адправіла туды напярэдадні канфлікту. Відавочна, што ўся вайна паказана праз маскоўскую прызму бачання. Таму нядзіўна, што карціну адразу забаранілі ў Грузіі. Аднак фільм не
спадабаўся не толькі ў Тбілісі. «Жнівень. Восьмага» таксама знялі з пракату ў Азербайджане і Малдове. Тут лічаць, што прапаганда асецінскага сепаратызму спрыяе мясцовым
сепаратыстам. Шэраг грамадскіх арганізацый Украіны выступілі за забарону карціны. Мінкульт пакуль маўчыць, затое актыўна дзейнічаюць кінапракатчыкі. Так, у Крыму яны распаўсюдзілі ў прэсе інфармацыю
пра тое, што карціну вось-вось забароняць. Справа ў тым, што два гады таму ва Украіне забаранілі стужку «Мы з будучага 2», героі якой — у тым ліку «злыя»
бандэраўцы. Гэта выклікала бум інтарэсу гледачоў да дастаткова сярэдняга фільму і прынесла яго прадаўцам шмат грошай.
Паводле азербайджанскай прэсы