
У прыватнасці, яго спыталі, як паўплываюць дзеянні Расіі па абвяшчэнню захопленых украінскіх тэрыторый часткай Расіі на магчымасць устанаўлення рэжыму спынення агню, паведамляе АФН.
«Мы не прызнаем ніводнага квадратнага кіламетра ўкраінскай зямлі, захопленай расійцамі. Як мы не прызналі Крым, бо мы не прызнаем ні адну частку Украіны, якая будзе заяўлена часткай Расійскай Федэрацыі. Мы абараняем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. І калі мы кажам, што спадзяемся, што Украіна выйграе гэтую вайну, гэта азначае, што яны змогуць адкінуць захопнікаў за лініі іх межаў», — сказаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.