Барэль: з пачатку вайны мы далі Расіі 35 мільярдаў еўра

Еўрасаюз плаціць мільярд еўра ў дзень за расійскія энергарэсурсы, а Украіне той жа мільярд ЕС даў за месяц вайны, паведамляе korrespondent.net.

Барэль заклікае павялічваць падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй

Барэль заклікае павялічваць падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй

 З пачатку ўварвання ў Украіну Еўрасаюз заплаціў Расіі за энерганосбіты 35 мільярдаў еўра, у той час даў дапамогі Украіне ўсяго на мільярд. Пра гэта ў сераду, 6 красавіка, заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.

"Мы павінны працягваць узбройваць Украіну. Трэба менш апладысментаў і больш дапамогі ... 1 мільярд еўра — гэта тое, што мы плацім Пуціну кожны дзень за энергію, якую ён нам пастаўляе. З пачатку вайны мы далі яму 35 мільярдаў еўра... Параўнайце гэта з 1 мільярдам еўра, які мы далі Украіне ў выглядзе ўзбраенняў", — сказаў ён.

Барэль таксама паведаміў, што ЕС мае намер зацвердзіць новы пакет санкцый, але пытанне аб энергетыцы яшчэ абмяркоўваецца. Дыпламат лічыць, што Еўропа павінна працягваць узбройваць Украіну, не правакуючы эскалацыю.

"Войны выйграюцца з дапамогай зброі і эканамічнага аслаблення ворага", — заявіў Барэль.