Блінкен: Дзякуючы чэшскай ініцыятыве Украіна да канца года атрымае мільён снарадаў
Ва Украіне трывае вайна, развязаная Крамлём пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі. Пастаўкі заходняй зброі застаюцца надзённым пытаннем для Кіева.
![Фота getty images Фота getty images](/img/v1/images/1712058352_5095.webp?f=f&h=396&o=0&u=1717094633&w=528)
Фота getty images
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што да канца 2024 года Украіна можа атрымаць да мільёна снарадаў дзякуючы чэшскай ініцыятыве. Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Чэхію, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні міністраў замежных спраў краін НАТО, паведамляе «Голас Амерыкі».
Блінкен адзначыў «жыццёва важную» ролю Чэхіі ў падтрымцы Украіны. У каментарах для журналістаў дзяржсакратар ЗША заявіў, што Чэхія дае Украіне зброю, удзельнічае ў навучанні ўкраінскіх байцоў, каардынуе пастаўкі снарадаў, а таксама дапамагае ўкраінскім уцекачам.
«Асабліва я хачу вітаць працу Чэхіі ў тым, каб знайсці па свеце неабходныя боепрыпасы, у якіх Украіна мае патрэбу на поле бою, уключаючы снарады калібраў 155 мм і 152 мм.гэта крытычна важна. Да канца года мы чакаем, што ініцыятыва пад кіраўніцтвам Чэхіі забяспечыць амаль мільён снарадаў для Украіны», — амерыканскі дзяржсакратар.
Паводле слоў Блінкена, Чэхія накіравала 600 млн долараў прамой ваеннай дапамогі Украіне. Таксама краіна дасць яшчэ 6 млрд долараў на тэхніку і да канца года навучыць прыкладна 9 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, чыноўнік адзначыў дапамогу Чэхіі ў рамонце савецкай тэхнікі для Украіны.
«Злучаныя Штаты высакародна далі нам кампенсацыю за нашы ваенныя пастаўкі Украіне. Я маю на ўвазе восем верталётаў Н-1 і фінансавую падтрымку на больш за 300 мільёнаў долараў», — адзначыла ў сваю чаргу міністр абароны Чэхіі Яна Чарнахова.
Яна выказала падзяку ЗША за падтрымку, якая не толькі дазваляе дапамагаць Украіне, а таксама праводзіць мадэрнізацыю чэшскіх войскаў, якая з'яўляецца найбуйнейшай за гісторыю.
Глядзіце таксама
![Дзмітрый Чарнышоў: Чорных лебедзяў прыляціць на РФ вельмі шмат Ці дажыве Расійская Федэрацыя да 2028 года? Малаверагодна](/img/v1/images/lebedz.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1716999309&w=660)
Украінскае выданне unian.net нагадвае, што Прага мае ўжо 1,6 млрд еўра на закупку снарадаў для ўкраінскай арміі.
«Падчас двухбаковай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялай абмеркавалі рэалізацыю артылерыйскай ініцыятывы, на якую сабрана ўжо больш за 1,6 млрд еўра. Для нас важна, каб боепрыпасы паступалі своечасова, сістэмна і згодна з графікам ўжо з чэрвеня», — заявіў 28 траўня прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Таксама паведамлялася, што Чэхія выдзеліць грошы для
дапамогі ўкраінскім уцекачам у вяртанні дадому. Такая праграма пачне дзейнічаць
ужо з чэрвеня, аднак яна не звязаная з вайсковай службай грамадзян.