Больш за 3 мільёны чалавек прыехалі ў Польшчу з Украіны
З 24 лютага ў адваротным кірунку — з Польшчы ва Украіну — выехалі 924 тысячы чалавек.

З пачатку вайны супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ўпусцілі ў краіну 3,033 мільёна чалавек. Пра гэта ў пятніцу, 29 красавіка, паведаміла Памежная служба. З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек.
Паводле звестак памежнай службы, у чацвер мяжу з Украіны ў Польшчу перасеклі 24,1 тыс. чалавек – зніжэнне на 2,7 працэнта ў параўнанні з серадой (24,8 тыс.), у той час як у пятніцу да 7 раніцы мяжу перасеклі 6,9 тысяч украінцаў.
Паводле «Польскае Радыё»