Борыс Джонсан: Саступкі Пуціну не прывядуць ні да чаго іншага, акрамя катастрофы
Прэм'ер Брытаніі Борыс Джонсан перасцярог партнёраў ад усякіх саступак Расіі, сцвярджаючы, што яны могуць прывесці да катастрофы.

«Прэм'ер-міністр занепакоены тым, што гэта можа быць не ў цэнтры ўвагі ўсіх з-за тых глабальных праблем, з якімі мы сутыкаемся, не ў апошнюю чаргу з інфляцыяй ва ўсім свеце», — сказаў прадстаўнік урада, перадае АФН са спасылкай на Independent.
«Мы не павінны дазволіць камусьці паверыць, што саступкі Пуціну прывядуць да нечага іншага, акрамя катастрофы», — працытаваў ён Джонсана.
Па словах прэм'ера, гэта «можа ўспрымацца як узнагароджанне за неабгрунтаваную агрэсію» і «падбадзёрыць не толькі Расію, але і яе саюзнікаў, уплывае на бяспеку Брытаніі і нашу эканоміку».