Буча, Ірпень, Марыупаль: Расія ўзгадніла «гуманітарныя калідоры» па шэрагу кірункаў
У 5:30 раніцы 9 сакавіка Украіна атрымала паведамленне ад Расіі аб узгадненні раней прапанаваных маршрутаў, у прыватнасці, з Бучы, Ірпеню і Марыупалю.
Пра гэта на брыфінгу заявіла міністарка па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук, піша УНІАН.
Паводле яе слоў, расійцы таксама накіравалі адпаведны ліст з узгадненнем да Чырвонага Крыжа. Гэта зрабіў і ўкраінскі бок.
«Вайскоўцы згаджаюцца спыніць агонь з 9:00 раніцы да 21:00 бягучага дня», — падкрэсліла Верашчук.
З Варзелю, Барадзянкі, Ірпеню і Бучы адкрываецца «гуманітарны калідор» у Кіеў, з Марыупалю — ў Запарожжа, з Валнавахі — у Пакроўск, з Ізюму — у Лазовы, і з Энергадара — у Запарожжа, удакладніла міністарка.
Варта адзначыць, што ўчора расійскія войскі сарвалі эвакуацыю з Марыупаля, пачаўшы наступ па «гуманітарным калідоры».