Чыя была Сілезія?
Юбілей трэцяга сілезскага паўстання выклікаў цікавыя гістарычныя дэбаты наконт аднаго з польскіх рэгіёнаў.
90-я гадавіна трэцяга паўстання за далучэнне Сілезіі да Польшчы (яе святкавалі 2 мая) прыйшлася на цікавыя гістарычны час. На апошніх мясцовых выбарах у рэгіянальны парламент Сілезскага ваяводства
прайшла партыя “Рух за аўтаномію Сілезіі (RAS), якая настальгуе па 1920–1930-х гадах. Тады Сілезія мела статус аўтаноміі ў складзе Польшчы.
Юбілей трэцяга сілезскага паўстання выклікаў цікавыя гістарычныя дэбаты наконт аднаго з польскіх рэгіёнаў.
90-я гадавіна трэцяга паўстання за далучэнне Сілезіі да Польшчы (яе святкавалі 2 мая) прыйшлася на цікавыя гістарычны час. На апошніх мясцовых выбарах у рэгіянальны парламент Сілезскага ваяводства
прайшла партыя “Рух за аўтаномію Сілезіі (RAS), якая настальгуе па 1920–1930-х гадах. Тады Сілезія мела статус аўтаноміі ў складзе Польшчы.
RAS адразу стала для польскіх правых чырвонай анучай. На пачатку года Яраслаў Качыньскі, лідар партыі “Права і Справядлівасць, заявіў, што для паляка назваць сябе сілезцам значыць
зрабіць першы крок на шляху трансфармацыі ў немца. Нямецкая і сілезская грамады Польшчы, у сваю чаргу, запатрабавалі сатысфакцыі.
Гэта абяцала, што без скандалу юбілей падзей 1921 года наўрад ці абыдзецца. Так і здарылася.
Аднак спачатку трошкі гісторыі. Пад тэрмінам “сілезскія паўстанні разумеюць тры вайсковых чына польскіх патрыётаў у 1919–1921 гадах, якія з дапамогай зброі спрабавалі
выправіць памылку Версальскага кангрэсу. Адпаведна Версальскай дамове, польскія землі Сілезіі засталіся ў складзе Германіі. Сілезскія польскія патрыёты, якія актыўна дапамагалі аб’яднанню
вайскоўцаў у Польшчы, тройчы ўздымалі паўстанні. Пасля трэцяга Антанта была вымушана абвясціць плебісцыт. Польшча яго прайграла, аднак дыпламатычная місія Антанты ўсё ж пастанавіла перадаць частку
так званай Горнай Сілезіі палякам.
Гістарычныя трактоўкі трох згаданых паўстанняў у Польшчы з самага 1921 года (за невялікай папраўкай, пра якую гаворка пойдзе ніжэй) амаль не мяняліся. Удзельнікі паўстання лічыліся героямі як у
Польшчы Пілсудскага, так і ў Польшчы камуністаў. Такая дактрына праіснавала да нашых часоў.
Сігналам для пачатку рэвізіі стаў ліст лідара польскіх немцаў Норберта Раша. Пасля таго, як год таму сілезскія ўлады агучылі праграму святочных мерапрыемстваў з нагоды ўгодак паўстанняў, Норберт
апублікаваў адкрыты ліст пратэсту. На яго думку, сілезцы ставіліся да ідэй уваходу ў склад Польшчы дастаткова абыякава. Культура сілезцаў, якая складалася ў краі на працягу шматлікіх стагоддзяў, была
мультыкультурнай і адрознівалася ад культуры іншых рэгіёнаў Польшчы. Польскія жаўнеры, якія тайна пранікалі ў Сілезію, быццам парушылі гэту ідылію. Вынікам стала грамадзянская вайна, пра факт
якой праз 90 гадоў варта хутчэй шкадаваць, чым адзначаць яго на афіцыйным узроўні.
Тэзісы Раша мабілізавалі ўсю польскую грамадскасць. У шмат чым яны былі плагіятам з нямецкіх падручнікаў часоў нацызму. Іх аўтары таксама вінавацілі Варшаву ў штучным стварэнні польскага супраціву на
нямецкіх землях. Пасля перамогі нацыстаў каля гары св. Ганны, дзе ў 1921 годзе мелі месца самыя жорсткія баі, у прысутнасці дзясяткаў тысяч гледачоў быў адчынены вялікі мемарыял, так званы Сілезскі
амфітэатр. У карычневай прэсе помнік называлі знакам таго, што Сілезія назаўжды будзе нямецкай.
Пасля вайны ад таго амфітэатра, натуральна, не пакінулі і следу. У маі 1945-га помнік узарвалі. Праз 10 гадоў на тым жа самым месцы быў урачыста адчынены помнік аднаму з паўстанцкіх атрадаў. Новы
амфітэатр хутка ператварыўся ў любімае месца правядзення масавых акцый польскіх працоўных супраць спробаў заходніх нямецкіх рэваншыстаў пераглядзець мяжу па Одэру — Нейсе.
У 1980-я гады антынямецкая тэма ў польскай камуністычнай прапагандзе амаль знікла. Аднак сцежка да помніка на гары св. Ганны не зарасла. З канца 1980-х сюды пачалі рабіць рэгулярныя вандроўкі рознага
кшталту польскія правыя радыкалы і скінхеды.
З’явіўся і трэці погляд. Аказваецца, у сілезскай аўтаноміі ў 1920-я гады трывала доўгая спрэчка паміж ваяводам, дасланым Пілсудскім, і палітычнымі лідарамі сілезцаў. Першы казаў, што сваім
далучэннем да Польшчы сілезцы абавязаныя польскаму жаўнеру, які прыехаў сюды і ўзняў антынямецкае паўстанне. Другія, наадварот, казалі, што Варшава нічога не зрабіла для паўстанцаў. Быццам Пілсудскі
як выхадзец з Літвы быў больш заклапочаны лёсам крэсаў, чым Сілезіі.
Дыскусія мела арганізацыйны характар. Ветэраны Саюза польскіх паўстанцаў насіліся са сваёй дактрынай, а Народны саюз былых жаўнераў абараняў сваю. Цікава, што ўсіх замірылі камуністы. У 1945 годзе
яны загадалі абедзвюм арганізацыям аб’яднацца ў адзін Саюз ветэранаў сілезскіх паўстанняў. Хаця ў агітацыйных матэрыялах часоў Польскай Народнай Рэспублікі больш пазітыўна трактавалі
партызан, якія дружна паходзілі з класу пралетарыяту і не жадалі падпарадкавацца дыктату Пілсудскага.
Пакуль камуністы ахвотна святкавалі юбілеі паўстанняў, у далёкім Парыжы на старонках часопісу “Kulturа друкаваліся артыкулы супраць камуністычнай і
“пілсудскаўскай версій падзей 1921-га. Рэдакцыя хутчэй схілялася да таго, што паўстанні былі шмат у чым навязаная звонку. Гэтую лінію спрабавалі ў посткамуністычнай Польшчы
праводзіць лібералы. У 2001 годзе на ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю паўстання, былі запрошаныя прадстаўнікі нямецкай меншасці. Супраць такога падыходу гучна пратэставалі правыя, якія нават
дабіліся адстаўкі ваяводы за тое запрашэнне.
Пасля ўсё супакоілася да цяперашняга юбілею, падчас якога канфлікт гістарычных школ зноў дасць пра сябе ведаць. У кантэксце таго, што тыя школы вельмі палітызаваныя, дэбаты вакол сілезскага паўстання
і сілезскай ідэнтычнасці таксама стануць адным з фрагментаў кампаніі па выбарах у польскі сейм, якія адбудуцца восенню.