CSIS: Расія канчаткова страціла ваенную ініцыятыву ва Украіне

Пры гэтым цана вайны для рэжыму Пуціна працягвае расці, лічаць у Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS). Паводле іх, расійскі наземны наступ стаў адным з самых павольных у ваеннай гісторыі за апошняе стагоддзе. Пуціну застаецца толькі тэрарызаваць цывільнае насельніцтва паветранымі ўдарамі. Ідуць 1590-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

500602641_1055035170142894_2261950644589991916_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 259 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 2 ліпеня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 33 штурмы расіян у раёнах Радзінскага, Новааляксандраўкі, Васіллеўкі, Новамікалаеўкі, Маладзецкага, Грышына, Удачнага і іншых.

На Славянскім кірунку расійцы штурмавалі 28 разоў у бок Крывой Лукі, Рай-Аляксандраўкі і ў раёне Рэзнікоўкі.

На Гуляйпольскім кірунку армія РФ здзейсніла 22 атакі ў раёнах Дабраполля, Мірнага і ў бок Гіркага, Роўнага, Крынічнага, Верхняй Тэрсы, Гуляйпольскага і Чароўнага.

На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 20 атак у раёнах Новадзмітраўкі, Канстанцінаўкі, Іллінаўкі, Сцяпанаўкі.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку расіяне14 разоў атакаваліў пазіцыі УСУ каля Чайкоўкі, Шавякоўкі, Зарубінкі, Хатняга і ў раёнах Лімана, Старыцы, Арцельнага.

На Ліманскім кірунку расійцы 11 разоў спрабавалі прасунуцца ў раёнах Навасёлаўкі і ў бок Ставак, Азёрнага, Ліману, Дробышава.

* * *

У выніку начнога абстрэлу ў Кіеве ўжо пацверджана 13 загінулых і больш за 30 параненых. Усяго ў Кіеве ў выніку расійскага абстрэлу пашкоджана больш за 20 жылых дамоў. Ратавальнікі працягваюць працаваць над выцягваннем людзей з-пад завалаў. Колькасць пацярпелых можа ўзрастаць.

У ноч на 2 ліпеня расіяне таксама масіравана атакавалі Кіеўскую вобласць ударнымі дронамі, балістычнымі і крылатымі ракетамі. Наступствы зафіксаваны ў пяці раёнах вобласці.

РФ нанесла ўдар па жылым доме ў Харкаве. Абышлося без пацярпелых.

У Кстове Ніжагародскай вобласці РФ быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ніжагароднафтааргсінтэз». Раней НПЗ ужо быў атакаваны ў траўні і красавіку 2026 года. Завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў РФ і забяспечвае палівам, у прыватнасці, Маскоўскі рэгіён.

* * *

Міністр замежных спраў Андрэй Сібіга праз сацсетку Х заклікаў заходніх партнёраў як мага хутчэй надаць Украіне сродкі СПА пасля масіраванага расійскага ўдару па Кіеве ноччу 2 ліпеня.

«Не адкладвайце рашэнне аб супрацьпаветранай абароне для Украіны! Гэта наша галоўная просьба да нашых партнёраў пасля ночы жахаў, якую перажыў Кіеў. Па меншай меры 10 чалавек загінулі ў выніку жорсткага ўдару Расіі па ўкраінскай сталіцы ўсімі тыпамі ракет і дронаў. На жаль, гэтая лічба можа яшчэ вырасці», — напісаў Сібіга.

Ён адзначыў, што расіяне мэтанакіравана наносілі ўдары па жылых дамах і грамадзянскай інфраструктуры. «Ваенны злачынца Пуцін можа весці толькі подлую і тэрарыстычную вайну супраць грамадзянскіх асоб, жанчын і дзяцей. Таму што ў сваёй вайне супраць Узброеных Сіл Украіны ён не можа дасягнуць ніякага выніку. Такія ўдары — гэта цяжкія ваенныя злачынствы, і мы інфармуем пра іх усіх партнёраў і міжнародныя арганізацыі, заклікаючы прыцягнуць вінаватых да адказнасці і прыняць рашучыя меры», — дадаў Сібіга.

Ён падкрэсліў, што Украіна мае патрэбу «не толькі ў словах асуджэння, але і ў канкрэтных дзеяннях, каб спыніць расійскі тэрор».

* * *

733233198_2222115781960904_7696629695159046769_n.jfif

* * *

Украіна ўжо выпрабоўвае лазерныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, а дроны-перахопнікі дэманструюць усё больш высокую эфектыўнасць, заявіў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў падчас Defense Tech-падзеі Brave1 Advantage.

«Мы ўжо тэсціруем лазер і ўжо ёсць пэўныя вынікі. Пакуль шмат не камунікуем, але кірунак актыўна рухаецца», — сказаў ён.

Міністр таксама паведаміў, што толькі ў траўні ўкраінскія перахопнікі збілі амаль 7 тысяч расійскіх беспілотнікаў тыпу Shahed і «Гербера», а падчас адной з апошніх масіраваных атак каля 75% ударных дронаў былі знішчаны менавіта дронамі-перахопнікамі.

Фёдараў таксама адзначыў, падчас нападаў на Кіеў украінскім сілам удаецца збіваць да 95% варожых беспілотнікаў, і да канца года Мінабароны плануе дасягнуць такога ж узроўню эфектыўнасці перахопу дронаў па ўсёй тэрыторыі Украіны.

* * *

Украіна істотна пашырыла радыус паражэння дронамі і ракетамі, наносячы ўдары па цэлях на тэрыторыі Расіі на адлегласці больш за 2000 км ад мяжы, піша Bloomberg.

На сёння ўкраінскія беспілотнікі і ракеты ўжо здольныя дасягаць аб’ектаў на Урале і ў Заходняй Сібіры — на адлегласці больш за 2000 км ад межаў Украіны. Сярод патэнцыяльных цэляў — Цюмень, Ханты-Мансійск, Салехард і Омск.

Выданне адзначае, што Украіна істотна нарасціла вытворчасць і прымяненне дальнабойных дронаў і ўпершыню пераўзышла Расію па іх колькасці. Падкрэсліваецца, што ў чэрвені Украіна прымяняла больш за 11,6 тыс. беспілотнікаў супраць 5,7 тыс. расійскіх.

Асобную ролю адводзяць украінскім ракетам «Фламінга», якія ўжо прымяняліся для ўдараў на адлегласці больш за 1500 км і патэнцыйна здольныя паражаць цэлі да 3000 км.

Асноўнымі цэлямі нападаў застаюцца аб’екты энергетычнай інфраструктуры і ВПК Расіі, у прыватнасці нафтаперапрацоўчыя заводы і абаронныя прадпрыемствы.

Аналітыкі адзначаюць, што пашырэнне глыбіні ўдараў мяняе характар баявых дзеянняў і ўзмацняе ціск на ваенную і эканамічную інфраструктуру РФ у глыбокім тыле.

* * *

Расія канчаткова страціла ваенную ініцыятыву ва Украіне, а цана вайны для рэжыму расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна працягвае расці. Пра гэта сведчыць даследаванне «Расійская кроў і скарбы: Растучыя затраты пуцінскай вайны», апублікаванае 1 ліпеня 2026 года аналітыкамі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) Сетам Джонсам і Райлі МакКейбам.

Згодна з ацэнкамі CSIS, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў лютым 2022 года да чэрвеня 2026 года ўзброеныя сілы РФ панеслі прыкладна 1,4 мільёна баявых страт (забітымі, параненымі і зніклымі без вестак). З гэтай колькасці ад 400 000 да 450 000 складаюць беззваротныя страты (загінулыя).

Аўтары падкрэсліваюць, што гэтыя лічбы беспрэцэдэнтныя: яны больш чым у чатыры разы перавышаюць агульныя страты ЗША ва ўсіх войнах пасля Другой сусветнай вайны і больш чым у дзевяць разоў — сукупныя страты СССР і Расіі за той жа перыяд (уключаючы войны ў Афганістане і Чачні).

У першай палове 2026 года штомесячныя страты Расіі склалі ад 30 000 да 34 000 чалавек, што перавышае яе здольнасць вярбаваць новых салдат (каля 27 000 навабранцаў у месяц). Суадносіны страт паміж Расіяй і Украінай, якія большую частку вайны трымаліся на ўзроўні 2:1 або 3:1, у 2026 годзе выраслі да 8:1 на карысць Украіны.

Сет Джонс і Райлі МакКейб канстатуюць, што расійскі наземны наступ фактычна спыніўся. Прасоўванне акупацыйных войскаў вымяраецца дзясяткамі метраў за суткі, што робіць яго адным з самых павольных у ваеннай гісторыі за апошняе стагоддзе (тэмпы супастаўныя з бітвай на Соме падчас Першай сусветнай вайны):

Возле Канстанцінаўкі: у сярэднім 50 метраў у дзень.

Пад Пакроўскам: каля 70 метраў у дзень.

Каля Славянска: 90 метраў у дзень.

У той жа час вясной 2026 года расійскі тэрытарыяльны кантроль ва Украіне пачаў скарачацца. У красавіку і траўні расійскія войскі страцілі больш тэрыторый, чым змаглі захапіць, што прывяло да чыстай страты каля 400 квадратных кіламетраў. Гэта першыя штомесячныя чыстыя страты РФ са жніўня 2024 года.

Па ацэнках, больш за 90% расійскіх страт у так званых «зонах паражэння» (шырынёй 20–40 км уздоўж лініі фронту) з’яўляюцца вынікам работы беспілотнікаў, а не стралковых баёў.

* * *

Большасць украінцаў працягваюць верыць у перамогу ў вайне, хоць меркаванні з нагоды будучых межаў краіны падзяліліся, паведамляе Сацыялагічная група «Рэйтынг» са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага ад імя Цэнтра аналітыкі ў даследаваннях апытанняў (CISR) Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI).

Згодна з данымі даследавання, 85% рэспандэнтаў вераць у перамогу Украіны ў вайне (размова ідзе пра аб’яднаныя адказы «адназначна так» і «хутчэй так»). Гэты паказчык дэманструе мінімальны рост у параўнанні з сакавіком 2026 года (тады было 82%) і ліпенем 2025 года (80%). Аднак лічбы застаюцца ніжэйшымі за паказчыкі першых гадоў поўнамаштабнага ўварвання, калі вера ў перамогу трымалася на ўзроўні 97–98%.

Не вераць у перамогу 10% апытаных, а яшчэ 5% не здолелі адказаць на пытанне.

Погляды ўкраінцаў на тое, якімі будуць межы дзяржавы пасля заканчэння баявых дзеянняў, размеркаваліся амаль пароўну паміж двума асноўнымі сцэнарыямі:

32% перакананыя, што Украіна захавае свае межы ў межах 1991 года.

31% лічаць, што краіна верне тэрыторыі, якія кантралявала да пачатку поўнамаштабнага ўварвання (па стане на 23 лютага 2022 года).

16% мяркуюць, што дзяржава можа страціць некаторыя новыя тэрыторыі.

Даследаванне праводзілася па ўсёй тэрыторыі Украіны (за выключэннем часова акупаваных Крыма і Данбаса) з 30 траўня па 3 чэрвеня 2026 года метадам камп’ютарызаваных тэлефонных інтэрв’ю (CATI) на аснове выпадковай выбаркі мабільных нумароў.