Другая лютаўская рэвалюцыя?
Грамадская мабілізацыя ў Расіі падчас апошніх выбараў пахавала дыскусію наконт магчымасці аднаўлення ў краіне манархіі на чале з царом Уладзімірам Пуціным.
Як вядома, у Расіі ніколі не пераводзіліся аматары рэстаўрацыі манархічнага ладу. Праўда, як правіла, іх рух не выходзіў за рамкі свецкіх настальгічных раутаў, арганізаваных прадстаўнікамі
раманаўскай дынастыі.
Грамадская мабілізацыя ў Расіі падчас апошніх выбараў пахавала дыскусію наконт магчымасці аднаўлення ў краіне манархіі на чале з царом Уладзімірам Пуціным.
Як вядома, у Расіі ніколі не пераводзіліся аматары рэстаўрацыі манархічнага ладу. Праўда, як правіла, іх рух не выходзіў за рамкі свецкіх настальгічных раутаў, арганізаваных прадстаўнікамі
раманаўскай дынастыі.
Адначасова ў нулявыя гады ўзнікла новая, больш практычная плынь манархістаў. Яны бачылі галоўным кандыдатам на расійскі трон не кагосьці з дому Раманавых, а вядомага выхадца з клану Піцерскіх. Адзін
з трыбунаў новага напрамку, вядомы публіцыст Аляксандр Дугін так аргументаваў свой выбар: “У перыяд кіравання Пуціна адбыліся вялікія рэчы: была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы
і, адпаведна, папярэджаны развал Расіі. Кожны рускі манарх выконваў ці павінен быў выконваць гэту функцыю. Так, сёння Расія — не сакральная манархія, няма абраду памазання, няма
дынастычнай пераемнасці, што складала аснову традыцыйнай манархіі. Аднак тыпалогія, манархічная структура ў нашым грамадстве цалкам захавалася, таму мы і гаворым пра пераемнасць у
дынастычна-ідэалагічным сэнсе.
Калі ў мінулую восень на з’ездзе “Адзінай Расіі Мядзведзеў сказаў фатальную фразу пра тое, што ўжо дамовіўся з Пуціным наконт вяртання таго ў Крэмль, манархісцкія
прапуцінскія колы Расіі адразу гальванізаваліся.
“Улада не абіраецца, а перадаецца. Гэты прынцып спрацоўвае ў сучаснай Расіі ўжо трэці раз: Ельцын перадаў уладу Пуціну, Пуцін — Мядзведзеву, Мядзведзеў — Пуціну. І мабыць,
не апошні раз. Тое, што паўтараецца ў прыродзе тры разы, у навуцы завецца заканамернасцю. Відавочна, што мы сталі сведкамі фармавання новай палітычнай сістэмы, якая існуе пад назвай дэмакратыі, але
насамрэч такой не з’яўляецца. Не трэба ашукваць сябе. Трэба назваць рэчы сваімі імёнамі. І сказаць, што ў нас фактычна склалася сітуацыя палітычнага атрымання ў спадчыну ўлады,
— пісала газета “Дзяржаўная Русь.
Манархісты не заклікалі да тэрміновай змены дзяржаўнага ладу. Яны проста спрабавалі навязаць грамадству думку пра тое, што элітны прынцып улады лепш за ўсё адпавядае ментальнасці народа і супраць
гэтай ісціны, як гаворыцца, не папрэш. Так пісаў Яўген Грынеў, прэзідэнт Фонду развіцця Расі: “Пры нашай суперпрэзідэнцкай рэспубліцы, пры велічэзных паўнамоцтвах, якімі па Канстытуцыі
валодае прэзідэнт, ды да таго ж пры нашай нізкай палітычнай культуры, практычна немагчыма легітымнае адхіленне ад улады кіруючай эліты. Але праблема яшчэ і ў тым, што ў нас кіруючая эліта не толькі
стварае кіруючую партыю, але і сама вызначае, хто з яе складу стане наступным прэзідэнтам. Калі наша палітычная сістэма з’явілася ў канцы 1993 года, яе называлі “выбарнай
манархіяй. Зараз яе можна назваць “карпаратыўнай манархіяй. Прэзідэнтам у нас зараз становіцца той, хто больш за ўсё спадабаўся папярэдняму кіраўніку
дзяржавы.
На гэтай базе, на думку манархістаў, можна было развіваць канцэпцыю пра вяртанне як мінімум да мадэлі канстытуцыйнай манархіі: “Існуе непрымірымая супярэчнасць у тым, як павінна развівацца
краіна, — і тым, чым яна з’яўляецца ў гістарычнай перспектыве. Расія — гістарычна манархія. І была ёю пры Рурыках, і пры Раманавых, і пры савецкай уладзе ёю была —
з тым адрозненнем, што ўлада не перадавалася па спадчыне. І вось цяпер Пуцін выдатна разумее, што гэту самую манархію патрэбна было б аднавіць. Таму што на чале вялікай краіны павінен стаяць вялікі і
моцны лідар. Заўсёды. Не чатыры гады, не восем, не дванаццаць. Вечна. Народу — у самым шырокім сэнсе гэтага слова — не патрэбныя змены. Народу патрэбны Цар-бацюхна, інакш ён, народ,
папросту паслабіцца, разбуяніцца і наогул нічога рабіць не будзе.
Варта адзначыць, што ў цары Пуціна пачалі сватаць даўно. У 2010 годзе, у Дзень абароны дзяцей, больш сотні маленькіх жыхароў Пецярбурга атрымалі незвычайны падарунак — апроч кніг,
прысвечаных гісторыі Расіі, уручылі тоненькую брашуру з малітвай за прэзідэнта краіны. Тэкст так званай “малітвы гучаў так: “Пане Божа, Вялікі Цару, дашлі, Пане, Арханёла
Твайго Міхаіла на дапамогу рабам Тваім Дзмітрыю і Уладзіміру, абарані іх ад ворагаў бачных і нябачных... Тэкст у 2008 годзе быў скарэктаваны пад дуумвірат, а да гэтага існаваў у выглядзе
“малітвы за Уладзіміра Пуціна.
Не прайшлі знаўцы манархіі і міма сентэнцыі пра тое, што Пуціна хацелі хрысціць як Міхаіла. “Калі мяне прынеслі на хрышчэнне, то святар, які хрысціў, сказаў, што сёння дзень арханёла
Міхаіла. Але мама сказала, што мы ўжо зарэгістравалі дзіця ў гонар бацькі Уладзімірам. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што ў шматлікіх манархісцкіх кніжках папулярнае прадказанне, што пасля
“стагоддзя бязбожнасці ў Расіі будзе адноўлена манархія, і што цара будуць зваць Міхаіл.
Але легітымісты аспрэчылі нават факт прыналежнасці Пуціна да хрысціянства. Важкім аргументам, які пацвярджаець, што Пуцін насамрэч не з’яўляецца хрышчоным, на іх думку, служыць і яго
радавод. “У які бок ні паглядзіш, але выходзіць, што ўсе сваякі Уладзіміра Пуціна — гэта перакананыя камуністы, чэкісты і рэвалюцыянеры. Наўрад ці хтосьці з іх стаў бы хрысціць
хлопчыка, — пісаў адзін з крытыкаў ідэі цара Пуціна. Больш таго, аказваецца, што адзін з далёкіх родзічаў Пуціна быў сябрам Бунду — сацыял-дэмакратычнай яўрэйскай
арганізацыі.
Сам Пуцін, каментуючы ўлетку сітуацыю ў Лівіі, заўважыў: “Кадафі вынайшаў новую манархію, гэтак жа, як калісьці Напалеон, які пасля таго, як прыйшоў на хвалі рэвалюцыі да ўлады, абвясціў
сябе імператарам. Калі “манархію змог стварыць нейкі лівійскі палкоўнік, чаму нешта падобнае нельга зрабіць у іншым месцы?
Год таму такія выразы публіка яшчэ моўчкі праглынала. Але зараз на хвалі росту грамадзянскай самасвядомасці стаўленне змянілася. Як гаворыцца ў папулярнай апазіцыйнай песні: “Ведь ты такой
же, как мы.
У гэтым плане гістарычны кадр Пуціна, які плача на Манежцы, мае іншы падтэкст. “Выступ Уладзіміра Пуціна на Манежнай плошчы 4 сакавіка паказаў, якой неверагоднай псіхічнай напругі каштавала
яму перадвыбарная кампанія. Гэта па-чалавечы зразумела. Для харызматыка, які спазнаў усенародную любоў, падзенне папулярнасці — і такое неспадзяванае, суб’ектыўна несправядлівае
— гэта амаль асабістая трагедыя, — піша “Независимая газета.
Крах харызмы Пуціна — вынік апошніх выбараў — пахаваў манархісцкую дыскусію. Адзін з манархісцкіх сайтаў ужо рве валасы на галаве: “У яго быў момант, калі ён мог проста
абвясціць сябе — і ўсё. Але ён гэтага не зрабіў, вырашыўшы (напэўна), што ў XXI стагоддзі так адразу не атрымаецца. Пуцін верыў, што яму атрымаецца “прыручыць дэмакратыю
— хоць трэба было яе яшчэ на маладых порах скруціць ёй галаву. Таму што інакш яна задушыць цябе. Што і маем сёння.
А сёння мы маем выбар народу на карысць рэспубліканскай парадыгмы, у рамках якой нават фанатычныя пуцінцы бачаць будучыню і перспектыву для краіны.