Дзявяты дзень, як Расія напала на Украіну. Што адбылося ўначы?

Асноўнай тэмай усіх сусветных СМІ сёння стаў пажар на Запарожскай АЭС. Уначы расійскія войскі абстралялі АЭС, распачаўся пажар. Цяпер тэрыторыя атамнай станцыі захопленая рускімі войскамі.

cnn_pozar.jpg

  • У выніку абстрэлаў рускімі войскамі на Запарожскай атамнай электрастанцыі распачаўся пажар. Раней на станцыі заявілі, што існуе рэальная пагроза ядзернай катастрофы на найбуйнейшай у Еўропе АЭС. Украінскі бок запатрабаваў спыніць абстрэлы энергаблокаў з цяжкай тэхнікі.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба папярэдзіў, што, у выпадку выбуху, катастрофа на Запарожскай АЭС будзе ў 10 разоў больш магутная за Чарнобыльскую.

Бліжэй да сярэдзіны ночы Украіна паведаміла МАГАТЭ, што пажар на Запарожскай АЭС не закрануў асноўнае абсталяванне станцыі. Радыяцыйны фон пакуль у норме.


МАГАТЭ запускае свой цэнтр інцыдэнтаў і надзвычайных сітуацый у кругласутачным рэжыме з-за сур'ёзнай сітуацыі на Запарожскай АЭС.

  • У Расіі заблакаваны ці абмежаваны доступ да шэрагу сацыяльных сетак і СМІ, дзе адкрыта пішуць пра напад на Украіну і называюць вайну — вайной. Так, у часткі карыстальнікаў ў Расіі перасталі адкрывацца сайты "Медуза", BBC, "Радио Свобода" і Deutsche Welle. Ёсць праблемы ў працы Facebook і Twitter.
  • Паводле інфармацыі Мінабароны ЗША, 70 са 480 ракет, выпушчаных па Украіне, ляцелі з тэрыторыі Беларусі. Таксама ў ведамстве лічаць, што Пуцін уклаў 90% сваёй загадзя падрыхтаванай моцы для ўварвання ва Украіну.
  • Амерыканскі сэрвіс арэнды жылля Airbnb прыпыняе працу ў Расіі і Беларусі.

 Паводле www.rbc.ua, www.unian.net