«Эфект лінзы» — прычына выбухаў на складзе боепрыпасаў?

Магутныя выбухі на складзе боепрыпасаў у Белгародскай вобласці здарыліся ў які ўжо раз. І ўлады РФ знайшлі іх прычыну — надвор'е

"Гарачым надвор'ем" патлумачылі ўлады Белгародскай вобласці Расіі загаранне склада з боепрыпасамі.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў напісаў у Telegram-канале: “У выніку гарачага надвор'я (спрацаваў эфект лінзы) у раёне вёскі Ціманава адбылося самазагаранне боепрыпасаў, якія яшчэ не паспелі абясшкодзіць сапёры".

Губернатар сцвярджае, што пацярпелых няма, але, "каб забяспечыць бяспеку жыхароў, кіраўніком Валуйскай акругі быў арганізаваны падвоз і размяшчэнне жыхароў у санаторыі "Чырвоная Паляна".

Ён піша, што частка вяскоўцаў з'ехала самастойна да сваякоў у іншыя населеныя пункты, а таксама паведаміў, што на месцы працуюць аператыўныя службы.



Нагадаем, вечарам 18 жніўня ў Белгародскай вобласці раптам пачаў дэтанаваць склад з боепрыпасамі рускай арміі. Здарыўся маштабны пажар, былі чутныя магутныя выбухі.

Варта адзначыць, што выбухі ў Белгародскай вобласці пасля пачатку вайны ва Украіне здараліся не раз. У прыватнасці, у Белгарадзе быў пажар на нафтабазе.


Пазней Міністэрства абароны Украіны адрэагавала на чарговае паведамленне пра выбухі з-за гарачыні: «Пяць асноўных прычын раптоўных выбухаў у Расіі: зіма, вясна, лета, восень і курэнне».

Паводле www.unian.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: