
Фота wffw.info
Егіпет адмовіўся прымаць расійскі карабель, які перавозіў скрадзенае ўкраінскае збожжа. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
"Пагаварыў з маім егіпецкім калегам Самехам Шукры. Удзячны Егіпту за адмову ад расійскага судна з выкрадзеным ва Украіне збожжам", — напісаў украінскі міністр.
Кулеба са сваім егіпецкім калегам дамовіліся каардынаваць намаганні, накіраваныя на тое, каб Расія разблакавала экспарт прадуктаў харчавання з Украіны.
Нагадаем, 23 красавіка ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла, што расійскія войскі вывозяць у анексаваны Крым збожжа з Херсонскай вобласці. І ў наступныя тыдні Расія таксама працягвала вываз скрадзенага ва Украіне збожжа на сваю тэрыторыю і ў анексаваны Крым.