Энергетычная бяспека і “Усходняе партнёрства”
Адна з самых важных частак праграмы “Усходняга партнёрства прысвечана праблеме энергетычнай бяспекі.
Энергетыка была адным з ключавых фактараў стварэння Еўрапейскага саюза. Францыя, Італія і краіны Бенілюкса спачатку дамовіліся пра стварэнне Аб’яднання вугалю і сталі, а ў 1957 годзе
стварылі Еўраатам. Аднак нягледзячы на важнасць праблем энергетыкі, у далейшым яны не былі прыярытэтнымі.
Адна з самых важных частак праграмы “Усходняга партнёрства прысвечана праблеме энергетычнай бяспекі.
Энергетыка была адным з ключавых фактараў стварэння Еўрапейскага саюза. Францыя, Італія і краіны Бенілюкса спачатку дамовіліся пра стварэнне Аб’яднання вугалю і сталі, а ў 1957 годзе
стварылі Еўраатам. Аднак нягледзячы на важнасць праблем энергетыкі, у далейшым яны не былі прыярытэтнымі.
Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе пытанні энергетыкі набылі актуальнасць і значнасць для ЕС. Звязана гэта з некалькімі фактарамі, і перш за ўсё з пашырэннем Еўрапейскага саюза, а значыць, і павелічэннем
спажывання энергарэсурсаў (з сярэдзіны сямідзесятых да пачатку новага тысячагоддзя спажыванне энергіі ў ЕС павялічылася на 40 працэнтаў).
У сваю чаргу, эканоміка, якая развіваецца дынамічна, патрабуе забеспячэння стабільнага доступу да крыніц рэсурсаў. Без гэтага эканамічнае і сацыяльнае развіццё краін ЕС можа апынуцца пад
пагрозай.
Разглядаючы прававыя асновы і мэты энергетычнай палітыкі ЕС, варта згадаць яе канцэптуальныя задачы. Асноўныя пункты стратэгіі энергетычнай палітыкі, што былі выпрацаваны і прыняты на саміце ў
Лендмарку ў сакавіку 2007 года, наступныя:
• падвышэнне бяспекі паставак энерганосьбітаў;
• забеспячэнне канкурэнтаздольнасці Еўрапейскай эканомікі на аснове даступнай энергіі;
• устойлівае развіццё ўласнай энергетычнай сістэмы;
• правядзенне эфектыўнай палітыкі ў галіне экалогіі.
Канцэпцыя энергетычнай бяспекі ЕС цесна звязана з энергетычнай бяспекай яго партнёраў. Такім чынам, платформа "Энергетычная бяспека" ў рамках “Усходняга партнёрства
акцэнтуе ўвагу на мерапрыемствах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
“Усходняе партнёрства будзе накіравана на развіццё і ўкараненне механізмаў узаемнай энергетычнай падтрымкі і бяспекі, у тым ліку механізмаў ранняга папярэджання і рэалізацыі
сумесных мерапрыемстваў у сферы энергетычнай бяспекі.
Адна з пастаўленых задач — умацаванне кантактаў па пытаннях энергетычнай бяспекі і падвышэнню ўзроўню гатоўнасці да энергетычных крызісаў. Для падтрымкі дзейнасці ў гэтай сферы плануецца
стварыць камітэт па пытаннях энергетычнай бяспекі.
“Усходняе партнёрства павінна паскорыць працэс гарманізацыі энергетычнай палітыкі і заканадаўства партнёраў з практыкай яго прымянення. У прыватнасці, па пытаннях электраэнергіі,
газу, нафты, узнаўляльных крыніц энергіі і эфектыўнасці выкарыстання энергіі.
Варта адзначыць, што ЕС ставіць перад сабой задачы забеспячэння не толькі бесперабойных і стабільных паставак энергіі, але і скарачэння спажывання традыцыйных рэсурсаў, вугалю, газу і нафты. Гэта
азначае, што краіны Еўрапейскага саюза рэальна імкнуцца развіваць энергазберагальную эканоміку. Тым самым ЕС не толькі скароціць выдаткі на энерганосьбіты, але выведзе сваю эканоміку на новы
ўзровень, што зробіць яе яшчэ больш канкурэнтаздольнай.
Еўрапейскі саюз — бясспрэчны сусветны лідэр у энергазберагальных тэхналогіях. Па дадзеных Еўрапейскага савета па альтэрнатыўнай энергіі, у гэтай сферы занята каля 300 тысяч чалавек, а
таваразварот складае 20 мільярдаў еўра.
Жыццёва неабходна, каб у краінах — удзельніцах праграмы былі створаны справядлівыя ўмовы для энергетычнага бізнесу, стабільнага і законнага інвеставання ў энергетыку. Напрыклад, тое, як
Масква абышлася з карпарацыяй “Shell, вельмі паказальна. У верасні 2006 года пасля працяглай кампаніі па абвінавачванні “Shell у разбурэнні навакольнага
асяроддзя яе ліцэнзія на распрацоўку буйнога газавага радовішча “Сахалін–2 была адклікана. Пасля таго, як “Shell пагадзілася на продаж
“Газпраму кантрольнага пакета акцый праекту, абвінавачванні былі зняты.
Падтрымка працэсу стварэння справядлівых умоў будзе ажыццяўляцца шляхам актывізацыі супрацоўніцтва з асноўнымі ўдзельнікамі (нацыянальнымі адміністрацыямі, органамі рэгулявання, агенцтвамі).
Таксама прапануецца прыняць меры, накіраваныя на стварэнне ў сярэднетэрміновай перспектыве ўзаемавыгаднага і дыверсіфікаванага энергетычнага рынка паміж ЕС і яго партнёрамі.
Гэта запатрабуе распрацоўкі для “Усходняга партнёрства плану дзеянняў па развіцці энергетычнай інфраструктуры, з улікам новага так званага “Другога стратэгічнага агляду
энергетыкі ЕС і “Плану прыярытэтных мерапрыемстваў ЕС па аб’яднанні электрасетак.
Партнёрства мае на мэце таксама развіццё механізмаў агульнага захоўвання нафты і газу.
Думаецца, што для Беларусі будзе цікавым і важным пункт, які прадугледжвае дыверсіфікацыю маршрутаў дастаўкі і транзіту энергетычных рэсурсаў. Дыверсіфікацыя павінна спрыяць зніжэнню залежнасці ЕС і
яго партнёраў толькі ад аднаго пастаўшчыка і, адпаведна, зменшыць звязаныя з гэтым патэнцыйныя рызыкі. Акрамя гэтага, бяспека паставак будзе спрыяць лібералізацыі энергетычнага рынку.
Аўтары платформы пры гэтым не хаваюць, што важнай задачай “Усходняга партнёрства стане далучэнне да праграмы трэціх краін, у тым ліку краін Цэнтральнай Азіі. “Усходняе
партнёрства павінна садзейнічаць сталаму ўмацаванню Бакінскага працэсу — пашырэнню кааперацыі з краінамі Цэнтральнай Азіі, аднаго з асноўных рэгіёнаў-пастаўшчыкоў энергетычных
рэсурсаў.
Такім чынам, энергетычная бяспека Еўрапейскага саюза мае некалькі вымярэнняў: эканамічнае, палітычнае і экалагічнае. Рэалізацыя ў Беларусі канцэпцыі энергетычнай бяспекі “Усходняга
партнёрства не толькі дазволіць вырашыць шэраг экалагічных і эканамічных праблем, але і сур’ёзна ўмацуе еўрапейскі вектар у грамадстве.