Федэральная пракуратура Германіі пачала расследаванне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.

Пра гэта паведаміў у Facebook украінскі дыпламат, былы міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. Па яго словах, справа, распачатая ў ФРГ, для Расіі «ўжо не званочак, а рэальны ўдар».

55735596_303.jpg


«Працаваў у Германіі і ведаю, як працуе нямецкая пракуратура: сістэмна і нічога не губляе. А галоўнае, усё даводзіць да канца. Усе ваенныя злачынцы заплацяць па сваіх рахунках. Рана ці позна, але ўсё адно заплацяць», — напісаў Клімкін.

Яго інфармацыю пацвярджае DW. Генеральны пракурор пры Вярхоўным судзе Германіі Петэр Франк адкрыў так званае «структурнае расследаванне», заявіў міністр юстыцыі ФРГ Марка Бушман (у інтэрв'ю газеце Passauer Neue Presse, апублікаваным у аўторак, 8 сакавіка.

Па інфармацыі агенцтва dpa, у федэральнай пракуратуры маюцца канкрэтныя дадзеныя, якія паказваюць на ўжо здзейсненыя ва Украіне ваенныя злачынствы. Акрамя таго, існуюць асцярогі, што колькасць такіх злачынстваў будзе расці.

Як адзначае штотыднёвік Der Spiegel са спасылкай на крыніцы ў сферы правасуддзя, пракуратура валодае паведамленнямі аб прымяненні касетных бомбаў, ударах па жылых кварталах і грамадзянскай інфраструктуры, газаправодзе, сховішчу ядзерных адходаў і ЦЭЦ. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі — сведчанні аб так званых «спісах мэтаў», якія, згодна з розных сведчанняў, складаюцца расійскімі падраздзяленнямі. Па наяўных дадзеных, у гэтыя спісы ўнесены высокапастаўленыя ўкраінскія палітыкі.

Згодна з Міжнародным крымінальным кодэксам, генеральны пракурор Германіі мае права пераследаваць вінаватых у здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ва ўсім свеце. Аналагічныя расследаванні вядуцца ў Карлсруэ ў дачыненні да прадстаўнікоў сірыйскага рэжыму, па некаторых ужо вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.