Германія. Юбілей нацысцкай алімпіяды

Неанацысты Германіі святкуюць 81-ю гадавіну Берлінскай алімпіяды, якая прайшла ўлетку 1936 года. На іх думку, гэта прыклад арганізацыі спартовых мерапрыемстваў, што, дарэчы, сапраўды прызнала тагачаснае кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта. Алімпіяда была сродкам прапаганды поспехаў нацысцкай мадэлі. Таму грошай на яе не шкадавалі. Калі б у Гітлера было больш часу, ён бы стварыў яшчэ грандыёзнейшае шоў. У гэтым плане гісторыкі лічаць, што Берліну вельмі пашанцавала. З-за таго, што падрыхтоўка да спаборніцтва пачалася фактычна за 2 гады, шмат аб’ектаў вырашылі не будаваць.

Неанацысты Германіі святкуюць 81-ю гадавіну Берлінскай алімпіяды, якая прайшла ўлетку 1936 года. На іх думку, гэта прыклад арганізацыі спартовых мерапрыемстваў, што, дарэчы, сапраўды прызнала тагачаснае кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта. Алімпіяда была сродкам прапаганды поспехаў нацысцкай мадэлі. Таму грошай на яе не шкадавалі. Калі б у Гітлера было больш часу, ён бы стварыў яшчэ грандыёзнейшае шоў. У гэтым плане гісторыкі лічаць, што Берліну вельмі пашанцавала. З-за таго, што падрыхтоўка да спаборніцтва пачалася фактычна за 2 гады, шмат аб’ектаў вырашылі не будаваць. Напрыклад, спачатку планавалася пабудаваць у цэнтры сталіцы Германіі грандыёзны, падобны на рымскі Калізей, антычны стадыён. Што тычыцца тэзісу пра добрую арганізацыю алімпіяды, то тут шмат спрэчнага. Берлінская алімпіяда стала першай алімпіядай, якая падзяліла сусветную спартовую грамадскасць. Праціўнікі фашызму арганізавалі альтэрнатыўную алімпіяду ў Барселоне, якую, праўда, давялося прыпыніць з-за путчу генерала Франка.
Па матэрыялах нямецкай прэсы