Грузія—Арменія. 90 гадоў міру

Грамадскасць Грузіі і Арменіі актыўна ўзгадвае 90-ю гадавіну Карскай дамовы. Карская дамова 1921 года ўсталявала мір і мяжу паміж Армянскай, Азербайджанскай і Грузінскай ССР з аднаго боку, і
Турцыяй — з другога. У адпаведнасці з дамовай, Карс, Ардаган, Паўднёвая Аджарыя адышлі да Турцыі. Святая для армян гара Арарат таксама апынулася на тэрыторыі Турцыі. Дамова дасюль выклікае
шмат крытыкі, паколькі па-сутнасці Карская дамова — гэта замацаванне прынцыпаў заключанай раней Маскоўскай дамовы паміж Расіяй і Турцыяй.

Грамадскасць Грузіі і Арменіі актыўна ўзгадвае 90-ю гадавіну Карскай дамовы. Карская дамова 1921 года ўсталявала мір і мяжу паміж Армянскай, Азербайджанскай і Грузінскай ССР з аднаго боку, і Турцыяй — з другога. У адпаведнасці з дамовай, Карс, Ардаган, Паўднёвая Аджарыя адышлі да Турцыі. Святая для армян гара Арарат таксама апынулася на тэрыторыі Турцыі. Дамова дасюль выклікае шмат крытыкі, паколькі па-сутнасці Карская дамова — гэта замацаванне прынцыпаў заключанай раней Маскоўскай дамовы паміж Расіяй і Турцыяй. Тады тайна ад Тбілісі і Ерэвана быў вырашаны лёс дзяржаўных межаў Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Праўда, вядома, што на Патсдамскай канферэнцыі, а затым на сесіі Генасамблеі ААН Сталін афіцыйна запатрабаваў ад Анкары вяртання гістарычных грузінскіх і армянскіх земляў. Больш таго, у архівах знойдзеныя сакрэтныя планы наступлення на Трабзон і Карс, распрацаваныя камандаваннем Закаўказскай ваеннай акругі і нават спісы кампартыі Грузіі — кандыдатаў у члены гаркамаў і выканкамаў гарадоў на тэрыторыях, якія планавалася захапіць. Аднак да рэалізацыі планаў з-за далучэння Турцыі да блоку NАТО справа не дайшла. Праўда, гісторыя Карсу на гэтым не закончылася. Сучасная Армянская Рэспубліка афіцыйна не прызнае вынікаў Карскай дамовы.

Паводле грузінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: